Смага

"Памаранчавая" спякота: у чацвер у Беларусі да +33°С

25
(абноўлена 09:26 28.07.2016)
Сіноптыкі прагназуюць, што не зважаючы на спякоту месцамі па рэспубліцы пройдуць дажджы, магчымы навальніцы.

МІНСК, 28 ліп — Sputnik. Гарачае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў чацвер 28 ліпеня — тэмпература паветра дасягне +33 С, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Цяпло зноў прыйшло ў Беларусь у канцы мінулага тыдня: да гэтага ў краіне стаяла нетыповае для ліпеня надвор'е — было халаднавата і дажджліва.

"Днём 28 ліпеня на большай частцы тэрыторыі рэспублікі і Мінскай вобласці тэмпература паветра дасягне +30…33°С", — сказалі ў Гідраметцэнтры.

Пры гэтым чакаецца, што месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. У сувязі са спякотай у краіне абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі — трэці за тыдзень.

Па дадзеных сіноптыкаў, у Мінску максімальная тэмпература паветра ў чацвер дасягне +30…31°С.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвяшчаецца, калі надвор'е ўяўляе сур'ёзную пагрозу: пры шквалістых вятрах, залевах, навальніцах, градзе, спякоце, маразах, завеях і снегападах — з'явах, якія могуць негатыўна паўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прывесці да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама да чалавечых ахвяр.

25
Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Каментары