Пабураны дах

Моцны вецер пашкодзіў дахі 6 будынкаў у Хоцімскім раёне

6
(абноўлена 10:26 06.09.2016)
Дахі сарвала з будынку майстэрні Касцюковіцкага лясгаса, двух жылых дамоў, складоў і фермы.

МІНСК, 6 вер — Sputnik. Дахі шасці будынкаў былі пашкоджаныя шквалістым ветрам у Хоцімскім раёне, паведамілі Sputnik у Магілёўскім абласным УМНС.

"У выніку шквалістага ўзмацнення ветру на тэрыторыі Магілёўскай вобласці былі пашкоджаныя дахі шасці збудаванняў у Касцюковічах і ў Хоцімскім раёне", — сказалі ва ўпраўленні.

Па дадзеных МНС, хуткасць ветру месцамі дасягала адзнакі ў 15 м/с.

Пашкоджанымі аказаліся майстэрня ДЛГУ "Касцюковіцкі лясгас" у Касцюковічах, два жылыя дамы ў вёсцы Бярозкі, два склады і ферма ААТ "Кастрычнік-Бярозкі".

У цяперашні час, паводле інфармацыі МНС, на аб'ектах распачаты аднаўленчыя работы.

6
Тэги:
Стыхійныя бедствы, МНС Беларусі, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь
Каментары