Восень у мінскім парку

Гідрамет: надвор'е ў Беларусі зменіцца, з 15 верасня замаразкі

15
Сіноптыкі абяцаюць, што ў дзень "Гонкі легенд", які пройдзе 18 верасня ў Раўбічах, будзе халаднавата, сонечна і суха.

МІНСК, 14 вер — Sputnik. Слабыя замаразкі і туман чакаюцца ў асобных раёнах Беларусі 15 верасня, паведамілі ў Гідраметцэнтры.

У першай палове верасня ў Беларусі было цяплей звычайнага на 4-7⁰C, у асобныя дні тэмпература паветра была амаль плюс 30.

"У чацвер будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Ноччу +3…9⁰C, у асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей на глебе слабыя замаразкі да 0…-2⁰C, днём +15…21⁰C, па паўднёвым захадзе +22…24⁰C", — паведаміў Sputnik у сераду начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, у пятніцу месцамі па паўночна-ўсходняй палове рэспублікі невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Ноччу +3…10⁰C, днём +13…20⁰C, па паўднёвым захадзе +21…24⁰C.

У суботу пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература ноччу +5…12⁰C, месцамі па паўночным усходзе +2…4⁰C, днём +12…19⁰C, па паўднёвым захадзе +20…22⁰C, сказаў ён.

"У дзень "Гонкі легенд" будзе халаднавата, сонечна і суха", — сказаў Рабаў, удакладніўшы, што ў нядзелю будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па паўднёвым захадзе кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.

"Уначы чакаецца +2…9⁰C, месцамі на глебе магчымы слабыя замаразкі да 0…-2⁰C, тэмпература паветра днём складзе +12…19⁰C", — адзначыў ён.

15
Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Дзмітрый Рабаў, Беларусь
Каментары