Журавіны

Фотафакт: журавінавы сезон у самым разгары

44
На балота па журавіны ў апошні тыдзень адпраўляюцца жыхары ўсіх рэгіёнаў Беларусі.

МІНСК, 1 кас — Sputnik. Спрыяльнае надвор'е ў верасні дазволіла паспяхова пачаць сезон збору журавін — адной з самых карысных і любімых многімі балотнай ягады.

Журавіны
© Photo : Арганізатары свята "Журавіны і жураўлі"

Сезон збору журавін стартаваў 3 верасня, калі афіцыйна было дазволена збіраць і нарыхтоўваць ягаду, аднак толькі да канца месяца журавіны запоўнілi рынкі, кірмашы, месцы сезоннага гандлю.

Сярэдняя цана ягады за кілаграм — 3 рублі 40 капеек, прыватнікі прадаюць даражэй — кошт за літровы слоік на Камароўскім рынку ў Мінску 4 рублі 20 капеек.

У сезон ва ўрадлівых багністых месцах за дзень людзі збіраюць да тоны карыснага прадукту. Напрыклад, за першыя два тыдні раённыя спажыўкааперацыі Мінскай вобласці паспелі нарыхтаваць 20 тон вітамінавага прадукту. Лідзіруе Салігорскі раён, які ўжо сабраў 9 тон, больш за дзве тоны на рахунку ў Лагойскага і Вілейскага раёнаў. Кошт за літр сабранай ягады ў нарыхтоўчых пунктах — 2 рублі 20 капеек.

Сбор клюквы на болоте Ельня возле деревни Буды
© REUTERS / Vasily Fedosenko
Журавіны з балота Ельня ля вёскі Буды

У гэты час ягада самая спелая і багатая на вітаміны А, С і Е. Наогул, гэта ўнікальная ягада, якая змяшчае натуральныя антыбіётыкі і прабіётыкі, з'яўляецца выдатнай крыніцай антыаксідантаў, арганічных кіслот, селену, марганцу і медзі. Журавіны валодаюць звязальнымі, супрацьзапаленчымі, антысептычнымі, мачагоннымі і дэтаксікацыйнымі ўласцівасцямі.

44
Тэги:
Расліны, Спажывецкія тавары, Беларусь

Прыгажосць і грацыя: захапляемся беларускімі конямі

48
(абноўлена 17:11 23.10.2020)
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коней купляюць у асноўным беларусы.
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
Напэўна няма на свеце чалавека, які не быў бы зачараваны прыгажосцю каня, не любаващся яго грацыяй, дакладнасцю і правільнасцю рухаў.

Адзін з такіх людзей - Мікалай Ажог, цяпер пенсіянер, а ў мінулым стагоддзі старшыня аднаго з самых рэнтабельных калгасаў Беларусі "Палеская Ніва" Столінскага раёна. На рэспубліканскай выставе племянной жывёлагадоўлі, якая праходзіла ў Брэсце ў 1998 годзе, ён прапанаваў юнай расіянцы, выпускніцы Новасібірскага Дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Марыне стаць разам з ім стваральнікам коннага завода на базе сваёй гаспадаркі.

Справа ў тым, што 1992 годзе Марына, ураджэнка Краснаярскага краю, па спецыяльнасці заатэхнік, трапіла пры апошнім саюзным размеркаванні НДАУ ў Ганцавіцкі раён, дзе і працавала з коньмі. З тых часоў Марына Ярмоліч з'яўляецца нязменным кіраўніком аднаго з лепшых у краіне конезаводаў у вёсцы Рамель Столінскага раёна.

Зараз тут змяшчаецца больш за 300 коней, у большай частцы беларускай запражной пароды. Аднак спецыялісты прадпрыемства вырошчваюць і ўнікальных коней, напрыклад, спартыўны конь пароды галандскі цеплакроўны (KWPN) Інфларанц народжаная ў Галандыі і набыта за 15 тысяч еўра. Другі вараны прыгажун Сансіс набыты палескімі заатэхнікамі ў Германіі за 5 тысяч еўра.

Увогуле ў рэмельскіх конегадоўцаў добры густ. Услухайцеся, якія прыгожыя імёны ў цяперашніх лепшых коней конезавода: Інфант, Попел, Алімпіяда, Абляпіха, Лісма, Грэйс, Лісяня, Праталінка, Балівар.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik лепшыя кадры з коньмі - гонарам конезаводчыкаў беларускай фермы.

48
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    На конеферме ў ААТ "Палеская ніва" разводзяць коней ужо больш за 20 гадоў.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Ферма размешчана на Століншчыне.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Зараз тут змяшчаецца больш за 300 коней, у большай частцы беларускай запражнай пароды.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Аднак спецыялісты прадпрыемства вырошчваюць і іншых унікальных коней.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Напрыклад, спартыўная конь пароды галандскі цеплакроўны (KWPN) Інфларанц, аматар водных працэдур, народжаны ў Галандыі і набыты за 15 тысяч еўра.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Другі вараны прыгажун Сансіс набыты палескімі заатэхнікамі ў Германіі за 5 тысяч еўра.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Конеферма ў ААТ "Палеская ніва" была створана з мэтай развядзення і рэалізацыі племянных і спартыўных коней высокай якасці.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Трэнер Наталля Малішэўская любіць пакатацца верхам на Сангрыі.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Увогуле ў рэмельскіх конегадоўцаў добры густ.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Услухайцеся, якія прыгожыя імёны ў цяперашніх лепшых коней конезавода: Інфант, Попел, Алімпіяда, Абляпіха, Лісма, Грэйс, Праталінка, Балівар.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Працаўніца конезавода Лілія Вітун любіць сваіх падапечных.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Коні тут ёсць тракененскай, латвійскай пароды.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Коней вырошчваюць на продаж.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Тут наладжаны поўны цыкл ўзнаўлення коней з арганізацыяй вырошчвання і пачатковага трэнінгу маладняку.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Многія з гэтых коней займаюць першыя месцы на конных выставах у Беларусі і Расіі, удзельнічаюць у розных дысцыплінах коннага спорту.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Напэўна няма на свеце чалавека, які не быў бы зачараваны прыгажосцю каня.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Беларуская запражная парода коней была зарэгістраваная ў 2000 годзе, хоць планамерная работа па селекцыі гэтых коней вялася больш за сто гадоў.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Буланы жарабец Кветка нарадзіўся ў Віцебскай вобласці на племферме ААТ "Навасёлкі-Лучай" ў 2009 годзе. Па бацькоўскім баку ён праўнук знакамітага чэмпіёна ВДНХ 1961 года.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    На конеферме ён з'явіўся ў мінулым годзе. У гэтым годзе нарадзілася першая дачка Кветкі Грацыя.

  • Коней купляюць у асноўным беларусы.
    © Sputnik Виктор Драчев

    Коней купляюць у асноўным беларусы.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Як прыватнікі - для аграсядзібаў і пракату, так і спартсмены - верхавых коней для выездкі, канкура і трохбор'я.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Прадаць каня за мяжу амаль немагчыма: гэта - адзінкавы тавар, да якога акрамя ўсіх дакументаў прыкладаюцца яшчэ і ветэрынарныя аналізы, многія з якіх можна правесці толькі за мяжой і за немалыя грошы.

Тэги:
Жывёлы, Беларусь
(1:08 / 7.67Mb / просмотров видео: 2436)

Інтэрв'ю ў клетцы з тыграмі: дрэсіроўшчык пра трукі і прыкметы - відэа

10
(абноўлена 09:16 22.10.2020)
Заслужаны артыст Расіі Сяргей Несцераў адказаў на пытанні журналіста Sputnik прама ў клетцы з тыграмі. Ці спадабалася такое інтэрв'ю самім драпежнікам, глядзіце на відэа.

Перш, чым стаць вядомым дрэсіроўшчыкам тыграў Сяргей Несцераў, пераспрабаваў сябе ў розных жанрах: быў акрабатам на конях, эквілібрыстам на "Рускай палцы", гімнастам на трапецыі. Займаўся і адміністрацыйнай работай, прайшоў шлях ад абслугі да дырэктара цыркавы кампаніі. Дрэсурай заслужаны артыст Расіі займаецца з 24 гадоў. Ён працаваў з вярблюдамі, сабакамі, ламами, зебрамі, леапардамі, жырафамі і кракадзіламі.

Сёння ў Несцерава шэсць падапечных - тыгры Філіп, Заір, Вера, Надзея і Любоў, а таксама ільвіца Тамара. Мужчына працуе ў Белдзяржцырку ўжо амаль год.

"Калі ў мяне пытаюцца, каго я больш за ўсіх люблю са сваіх жывёл, па пунктах адказваю: спачатку львіцу Тамару, потым майго хатняга дабермана Каспера, затым тыграў, і толькі потым людзей", - смяецца артыст.

Заслужаны артыст Расіі распавёў аб цыркавой дынастыі, метадах дрэсуры і экстрэмальных родах тыграў, якія сам жа і прымаў, а яшчэ параўнаў жыццё ў расійскай і беларускай сталіцах.

На частку пытанняў дрэсіроўшчык адказаў у жыллі сваіх "катоў". Карэспандэнту Sputnik давялося нават зайсці ў клетку да драпежнікаў. У нейкі момант адзін з тыграў зладзіў перапалох - ён ўстаў з месца і накіраваўся ў бок журналіста. Сяргей Несцераў супакоіў жывёлу і загадаў вярнуцца на месца. Як аказалася, знаходжанне старонняга чалавека ў клетцы з тыграмі і ёсць самы рызыковы трук артыста.

Сяргей Несцераў чалавек не забабонны, аднак у некаторыя правілы і прыкметы перад выхадам на манеж выконвае.

"Маю палку, акрамя мяне, ніхто не мае права чапаць. Калі я ўзяў перад працай палачку, я яе з рук практычна не выпускаю. Не хрышчуся, не чытаю малітвы, але нейкія маленькія прыкметы ёсць", - адзначыў дрэсіроўшчык.

Глядзіце на відэа Sputnik, як праходзіла інтэрв'ю ў клетцы з тыграмі.

10
Тэги:
Белдзяржцырк, драпежнік
Які сёння дзень: 28 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 28 кастрычніка 2020 года

0
(абноўлена 09:49 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 64 дні.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень анімацыі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 кастрычніка

  • У 1523 годзе ў Кракаве выйшла з друку паэма Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра".
  • У 1925 годзе была створана Пінская каталіцкая дыяцэзія.
  • У 1939 годзе ў Беластоку пачаўся Сход народа Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне пра далучэнне заходнебеларускіх зямель да БССР.
  • У 1945 годзе ў Мінску быў закладзены парк Перамогі.
  • У 1999 годзе была заснаваная Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, з мэтай сістэматычнага збору і вывучэння архіўных дакументаў.

Хто нарадзіўся 28 кастрычніка

  • 1884 год: Фларыян Ждановіч, тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр, адзін з заснавальнікаў прафесійнага беларускага тэатра.
  • 1904 год: Парфён Савіцкі, беларускі гісторык.
  • 1922 год: Міхась Даніленка, беларускі пісьменнік

Таксама сёння нарадзіліся заснавальнік камп’ютарнай кампаніі Microsoft Біл Гейтс і амерыканская актрыса Джулія Робертс.

28 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі ўспамінаюць вялебнага Яўхіма.

Жанчыны працягвалі займацца сваімі працамі: мяць і церабіць лён, а таксама каноплі, з якіх потым атрымліваліся добрыя вяроўкі.

Калі снег яшчэ не выпаў, чакалі яго і ўзгадвалі: вясна прыйдзе ў той дзень, калі ў кастрычніку выпадзе снег. Калі ў гэты дзень заўважалі насякомых, гэта значыла, што зіма будзе цёплай.

0
Тэги:
Беларусь, народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей