МІНСК, 18 кас — Sputnik. Філіпіны могуць апынуцца ў эпіцэнтры тайфуну "Лавіна" (па міжнароднай класіфікацыі — "Хаіма"), які набліжаецца да астраўной дзяржавы, прыродная стыхія можа стаць самай магутнай за апошнія тры гады, паведамляе Філіпінская адміністрацыя атмасферных, геафізічных і астранамічных паслуг (PAGASA).
"Магчыма, гэта ("Лавін") будзе супертайфунам — ён узмацняецца", — заявіў супрацоўнік PAGASA Хоры Луіса. Яго словы прыводзіць выданне Philippine Daily Inquirer.
Філіпінскія метэаролагі класіфікуюць як "супертайфун" буры, хуткасць ветру пры якіх дасягае як мінімум 220 км/г.
Па дадзеных PAGASA, "Лавін" дасягне філіпінскай правінцыі Кагаян раніцай у чацвер, а пакуль ён нясе з сабой вятры хуткасцю 150 км/г з парывамі да 185 км/г. Гэта супастаўна з моцай тайфуну "Карэн" (па міжнароднай класіфікацыі — "Сарыка"), якi толькі што прайшоў праз "краіну сямі тысяч выспаў".
Між тым філіпінскі Нацыянальны савет па кіраванні ў надзвычайных сітуацыях (NDRRMC) пацвердзіў гібель у выніку мінулага стыхійнага бедства чатырох чалавек. Раней паведамлялася пра дзве ахвяры.
Штогод у сезон дажджоў з чэрвеня па снежань на Філіпіны абвальваюцца каля 20 бур і тайфунаў, аднак самым пагібельным за ўсю гісторыю краіны стаў супертайфун "Йоланда", які прайшоў у лістападзе 2013 года праз цэнтральную яе частку і прынёс з сабой вятры хуткасцю 315 км/г з парывамі да 380 км/г. Лік філіпінцаў, якія загінулі або прапалі без вестак у выніку буйства стыхіі, перавысіў 8 тысяч, супертайфун цалкам знішчыў або часткова пашкодзіў 1,1 мільёна дамоў, пазбавіўшы жылля 4 мільёны чалавек.
Пара турыстаў з Сібіры стала сведкамі зачаравальнай прыроднай з'явы ў гарах каля Новарасійска. Падняўшыся на вышыню 540 метраў над узроўнем мора, маладыя людзі ўбачылі, як аблокі быццам сцякаюць у Цемескую бухту і раствараюцца ў паветры, так і не дасягнуўшы горада.
Сіноптыкі патлумачылі - гэта з'ява адбываецца нячаста ў асноўным з-за перападу тэмператур. Наварасійск вядомы сваім нестабільным надвор'ем. З лістапада па сакавік у горадзе ўзнікае шквалісты вецер, які нясе халоднае паветра з Паўночна-Каўказскага плато на ўзбярэжжы Чорнага мора.
Парывы могуць дасягаць 50 м/с.
МІНСК, 3 сак – Sputnik. Адразу два ўсплёскі магнітнай буры адбыліся на працягу мінулай ночы, паведамляе сайт Лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца Фізічнага інстытута акадэміі навук.
Па дадзеных навукоўцаў, слабыя магнітныя буры адбыліся да паўночы і ў раёне з 3 да 6-й раніцы. Да гэтага яны лічылі, што ў другой палове ночы ніякіх бур быць не павінна, а магнітасфэра Зямлі павінна была быць спакойнай.
Папярэдняя магнітная бура была зафіксавана 1 сакавiка i была сярэдняга (умеранага) ўзроўню.
Усяго ў класіфікацыі магнітных бур пяць узроўняў - ад G1 да G5. Лічыцца, што слабая бура можа справакаваць нязначныя збоі ў працы энергасістэм, а таксама паўплываць на шляхі міграцый птушак і жывёл.
Больш моцныя буры выклікаюць парушэнні караткахвалевай сувязі і работы навігацыйных сістэм, а таксама збоі напружання ў прамысловых сетках.
Якія падзеі адбыліся 5 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкая рэвалюцыянерка Роза Люксембург і італьянскі пісьменнік і рэжысёр П'ер Пазаліні.
Сёння Праваслаўная Царква шануе памяць вялебнага Льва Катанскага.
Па народным павер'і, у гэты дзень дрэнным знакам было ўбачыць упаўшую зорку – гэта, быццам бы, непазбежна прывядзе да цяжкай хваробы або нават смерці таго, хто назіраў за небам або кагосьці з яго блізкіх.
Калі птушкі ў гэты дзень пачынаюць мыцца ў снезе, будзе адліга. Снег або дождж прадвяшчаюць паводку.