Снег

Два цыклона ідуць у Беларусь: на выходных надвор'е зусім сапсуецца

5
(абноўлена 16:53 04.11.2016)
Сіноптыкі папярэджваюць: на выходных на ўсёй тэрыторыі рэспублікі пройдуць моцныя ападкі.

МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Істотнае пагаршэнне надвор'я чакаецца ў Беларусі на выходных — пройдзе снег, дождж, узмоцніцца вецер, паведаміў у пятніцу начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

"Ідуць два цыклона, якія прынясуць у выходныя пагаршэнне надвор'я. У нядзелю і панядзелак на большай частцы тэрыторыі працяглыя ападкі — снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, узмацненне ветру, галалёдзіца", — сказаў Рабаў.

Першы снег з Gisi: кадры снежнага Мінску з вышыні
© Sputnik/ Роман Шантар, Сергей Пушкин

Паводле яго слоў, у суботу ўмовы надвор'я будзе вызначаць атмасферны фронт: пройдуць ападкі, а тэмпература ўначы складзе 0..-6°С, па Віцебскай вобласці пры праясненнях да —10°С, днём —1..+5°С.

У нядзелю з Заходняй Еўропы прыйдзе цыклон: зноў снег і дождж, моцны вецер. Уначы тэрмометры пакажуць ад —3 да +3°С, днём +7..+10°С.

Па словах суразмоўцы Sputnik, у панядзелак 7 лістапада надвор'е ў рэспубліцы будзе фармаваць паўднёвы цыклон, які змяшчаецца з Італіі праз Венгерскую нізіну: паўсюдна пройдуць дажджы, месцамі з мокрым снегам, ноччу —1..+6°С, днём ад 0 да +7°С, па паўднёвым усходзе Беларусі да +12°С.

5
Тэги:
Прагноз надвор'я, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Дзмітрый Рабаў, Мінск, Беларусь
Каментары