Кот у снезе

Гідрамет: у Езярышчы ў чацвер выпала 26 см снегу

5
(абноўлена 13:13 10.11.2016)
Самыя вялікія сумёты, па інфармацыі сіноптыкаў, намяло ў паўночных рэгіёнах Беларусі.

МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Больш за ўсё снегу за мінулую ноч выпала ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці — максімум па рэспубліцы зафіксаваны на метэастанцыі Езярышча, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Рабіна схавалася пад снегам
© Sputnik / Виктор Толочко

У сераду сіноптыкі з-за пагаршэння надвор'я аб'явілі на чацвер у рэспубліцы перадапошні, аранжавы, узровень небяспекі.

"Па апошніх дадзеных, у многіх раёнах краіны ўтварылася снежнае покрыва вышынёй 1-14 см, па поўначы Беларусі — 15-22 см", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што максімум быў зафіксаваны на метэастанцыі Езярышча (Гарадоцкі раён) — 26 сантыметраў.

Напярэдадні ў Гідрамеце праінфармавалі, што ўжо ў пятніцу ў Беларусь прыйшло пахаладанне: месцамі ноччу тэмпература пры праясненнях апусціцца да —14°С. Халоднае надвор'е захаваецца і на выходных: днём тэмпература паветра не падымецца вышэй + 1°С.

5
Тэги:
снег, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Езярышча, Віцебская вобласць, Беларусь
Каментары