Ужо не завея: у пятніцу 11 лістапада "аранжавая" галалёдзіца

© Flickr / jgiesekingГалалёд
Галалёд - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, на бліжэйшыя дні ў рэспубліцы ўсталюецца марознае надвор'е.

МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі зноў абвешчаны ў Беларусі — у пятніцу ў краіне чакаецца моцная галалёдзіца на дарогах, паведамілі Sputnik у чацвер у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Рабіна схавалася пад снегам - Sputnik Беларусь
Фота
Лістападаўская завея ў Мінску

Паводле апошніх звестак сіноптыкаў, у многіх раёнах краіны ўтварылася снежнае покрыва вышынёй 1-14 см, па поўначы Беларусі — 15-22 сантыметры. Максімум быў зафіксаваны на метэастанцыі Езярышча (Гарадоцкі раён) — 26 сантыметраў.

"У пятніцу на дарогах рэспублікі, Мінскай вобласці і ў Мінску чакаецца галалёдзіца", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што з-за неспрыяльных умоў надвор'я зноў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Раней сіноптыкі папярэдзілі, што ўжо ў пятніцу ў Беларусь прыйдзе пахаладанне: месцамі ноччу тэмпература пры праясненнях апусціцца да —14°С. Халоднае надвор'е захаваецца і на выходных: днём тэмпература паветра не падымецца вышэй —1°С.

Стужка навiн
0