Вярба

Гідрамет: на выходных у Беларусі пахаладае

9
(абноўлена 16:48 10.03.2017)
Сіноптыкі абяцаюць, што напачатку наступнага тыдня надвор'е пачне мяняцца, але па захадзе захаваецца ўплыў атмасферных франтоў.

МІНСК, 10 сак — Sputnik. Халаднаватае надвор'е з дажджамі чакаецца ў Беларусі на маючых адбыцца выходных 11 і 12 сакавіка, паведамілі Sputnik у пятніцу ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

"На выходных крыху пахаладае, але ўсё роўна сярэдняя тэмпература паветра будзе на 4-6 градусаў вышэй за норму", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што ўмовы надвор'я ў Беларусі ў бліжэйшыя дні будуць вызначаць вільготная няўстойлівая паветраная маса і атмасферны фронт.

Так, у суботу 11 сакавіка па паўднёва-ўсходняй частцы краіны пройдуць дажджы, магчымы мокры снег, тэмпература паветра ўначы складзе ад —1 да +4°С, удзень ад +2 да +8°С. У нядзелю 12 сакавіка ападкі чакаюцца ўжо на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, уначы тэрмометры пакажуць —2..+5°С, удзень ад +1°С па паўночным захадзе Беларусі да +9°С па паўднёвым усходзе краіны.

Напачатку наступнага тыдня надвор'е пачне мяняцца, але па захадзе захаваецца ўплыў атмасферных франтоў — там удзень пройдзе мокры снег з дажджом, магчымы туман. Мінімальная тэмпература ўначы ў панядзелак складзе —2..+ 4°С, удзень +3..+9°С.

9
Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Каментары