Лужына, архіўнае фота

Гідрамет пра надвор'е 12 сакавіка: будзе халаднавата і дажджліва

8
(абноўлена 10:32 12.03.2017)
Сіноптыкі прагназуюць, што максімальная тэмпература паветра днём не ўзнімецца вышэй за + 9°C.

МІНСК,12 сак — Sputnik. Няўстойлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў нядзелю 12 сакавіка — будзе халаднавата і па ўсёй краіне пройдуць дажджы, паведамілі Sputnik ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Раней сіноптыкі папярэджвалі аб кароткачасовым пахаладанні ў канцы тыдня, удакладніўшы, што затым цяпло зноў вернецца ў рэспубліку.

"Будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што вецер будзе слабы, паўночна-ўсходняга напрамку, а максімальная тэмпература паветра днём складзе +3.. +9°C.

У Мінску днём таксама чакаецца невялікі дождж, а тэрмометры пакажуць +4..+6°C.

8
Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Мінск, Беларусь
По теме
Гідрамет: на выходных у Беларусі пахаладае
Каментары