Снег у сакавіку ў Пінску

Фотафакт: зіма нечакана прыйшла ў Пінск у сакавіку

6
Па словах аўтамабілістаў, з-за моцнага снегападу істотна пагоршылася бачнасць на дарогах - яна не перавышала 100 метраў.

МІНСК, 16 сак — Sputnik. Моцны мокры снег прайшоў раніцай 16 сакавіка ў Пінску, карыстальнікі сацыяльных сетак пачалі дзяліцца фатаграфіямі заснежанага горада.

Моцны снегапад пачаўся каля 10:00 і істотна пагоршыў дарожную абстаноўку ў горадзе, па словах аўтамабілістаў, бачнасць пры руху не перавышала 100 метраў.

Як пішуць у сацыяльных сетках пінчукі, снег з-за цёплага надвор'я хутка раставаў і літаральна праз 15 хвілін яго ўжо не засталося.

Як раней паведамілі сіноптыкі, у чацвер 16 сакавіка на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя ападкі — дождж з мокрым снегам, а максімальная тэмпература паветра днём складзе +3..+9°С.

6
Тэги:
Анамаліі надвор'я, Надвор'е, Пінск
Каментары