Хмары на небе, архіўнае фота

Халаднаватае надвор'е захаваецца ў Беларусі да пятніцы

5
У сераду сіноптыкі прагназуюць магчымы мокры снег, ападкі могуць быць і ў чацвер.

МІНСК, 29 сак — Sputnik. Прахалоднае і дажджлівае надвор'е захаваецца ў рэспубліцы да выхадных, паведамілі Sputnik у сераду ў Гідрамеце.

Па прагнозах сіноптыкаў, 29 сакавіка на большай частцы тэрыторыі краіны магчымы дождж і мокры снег. З серады і пахаладае: у сталіцы слупок тэрмометра не ўздымецца вышэй +5°C, хоць па поўдні Беларусі магчымае больш камфортнае надвор'е.

Халаднаватае надвор'е з дажджамі і мокрым снегам захаваецца ў рэспубліцы да пятніцы. Так, зыходзячы з прагнозу Гідрамета, у чацвер у сталіцы будзе да +5°C, уначы зноў магчымыя замаразкі. Магчымыя і ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.

Пацяплее з пятніцы — удзень 31 сакавіка сіноптыкі абяцаюць +8..+15°C градусаў па рэспубліцы. Яшчэ цяплей будзе ў будучыя выхадныя і напачатку наступнага тыдня.

5
Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Мінск, Беларусь
Каментары