Моцны вецер у Мінску, архіўнае фота

Гідрамет: на пятніцу абвешчаны аранжавы ўзровень з-за моцнага ветру

12
(абноўлена 12:49 01.06.2017)
Надвор'е ў гэты дзень вызначыць халодная паветраная маса, якая прынясе ў рэспубліку моцны вецер і кароткачасовыя дажджы.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны па Беларусі на пятніцу 2 чэрвеня ў сувязі з чаканым моцным ветрам, паведаміў Sputnik у чацвер начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, надвор'е на гэты дзень будзе вызначаць атмасферны фронт і халодная паветраная маса, якая прыйдзе ў Беларусь з поўначы еўрапейскага кантынента.

"Выпісана папярэджанне аб неспрыяльнай метэаралагічнай з'яве (аранжавы ўзровень небяспекі)", — сказаў Рабаў.

Ён адзначыў, што парывы ветру ў пятніцу чакаюцца да 15-20 метраў за секунду, таксама ў гэты дзень чакаюцца кароткачасовыя дажджы, уначы па паўночнай палове краіны, а ўдзень — па большай частцы тэрыторыі Беларусі. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад +3 да +9 градусаў, днём +11..+17°С, па паўднёвым захадзе ад +18°С да +23°С.

12
Тэги:
Прагноз надвор'я, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Дзмітрый Рабаў, Беларусь
Каментары