Летні дождж, архіўнае фота

Рабаў: лета пачалося з пахаладання, цяпло вернецца на наступным тыдні

12
(абноўлена 17:56 01.06.2017)
Пацяплее толькі тады, калі ў краіну прыйдуць паветраныя масы з паўднёвага захаду еўрапейскага кантынента.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Нягледзячы на тое, што лета пачалося з прахалоднага надвор'я і дажджу, пацяпленне чакаецца ўжо на пачатку наступнага тыдня, паведаміў Sputnik начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Раней паведамлялася, што ў пятніцу надвор'е ў рэспубліцы ўсталюе халодная паветраная маса, якая рухаецца з паўночнай Еўропы, у сувязі з гэтым чакаюцца дажджы, а таксама моцны вецер, у сувязі з чым Гідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі. Паветра прагрэецца максімальна да +23 градусаў у паўднёвай частцы краіны.

"3 чэрвеня (субота) надвор'е палепшыцца. З ростам атмасфернага ціску дажджы спыняцца і сціхне вецер. Але Беларусь па-ранейшаму застанецца ў свежай паветранай масе паўночных шырот", — распавёў Рабаў.

Ён адзначыў, што ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман, ноччу максімальная тэмпература складзе +8 градусаў, днём — ад +13 да +20 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах ад +21 да +23 градусаў.

Цяплей па Беларусі будзе ў нядзелю, калі на Беларусь будуць насоўвацца цёплыя паветраныя масы, што ідуць з паўднёвага захаду Еўропы. У паўночных раёнах краіны раніцай, а днём і па захадзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу па ўсходзе будзе ад +3 градусаў, а па захадзе да +10°С, днём чакаецца +18..+25°С, у паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да +29 градусаў.

На пачатку наступнага тыдня, са слоў сіноптыка, пройдуць кароткачасовыя дажджы, а тэмпература будзе паступова расці. Да сярэдзіны тыдня чакаецца днём +22..+29°С, у паўднёвай частцы — да +31°С.

Рабаў таксама адзначыў, што ў першай дэкадзе чэрвеня тэмпература будзе на адзін-два градусы вышэй за кліматычную норму.

12
Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідрамет, Дзмітрый Рабаў, Беларусь
Каментары