Моцны вецер, архіўнае фота

Гідрамет: аранжавы ўзровень з-за ветру абвешчаны на панядзелак

15
(абноўлена 14:01 05.06.2017)
Зранку практычна па ўсёй тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы, удзень ападкі чакаюцца толькі ў паўночна-ўсходняй частцы краіны.

МІНСК, 4 чэр — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на панядзелак 5 чэрвеня з-за моцнага ветру, паведамілі Sputnik у нядзелю ў Гідрамеце.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у панядзелак чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, уначы і раніцай на большай частцы рэспублікі, а ўдзень па паўночным усходзе краіны магчымы дажджы, у некаторых раёнах — навальніцы.

Пры гэтым у многіх раёнах Беларусі чакаецца моцны вецер з парывамі да 15-18 метраў у секунду.

Уначы тэмпература паветра складзе ад +8°С па паўночнай частцы рэспублікі да +17°С па поўдні. Днём чакаецца ад +16°С да +22°С, у паўднёва-ўсходняй частцы ад 23 да 26 градусаў цяпла.

 

15
Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Каментары