Дзьмухавец, архіўнае фота

Гідрамет аб надвор'і 8 чэрвеня: умерана цёпла і дажджы з навальніцамі

7
(абноўлена 09:54 08.06.2017)
У Мінску сіноптыкі прагназуюць камфортнае надвор'е: +20°C, без ападкаў.

МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Умерана цёплае надвор'е чакаецца па Беларусі днём у чацвер, месцамі ў шэрагу абласцей магчымыя дажджы, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Раней сіноптыкі паведамілі, што ў бліжэйшыя дні ў рэспубліцы будзе не горача: толькі па заходніх і паўднёва-заходніх рэгіёнах Беларусі днём тэмпература паднімецца вышэй за адзнаку +25°C. "Будзе пераменная воблачнасць, у Магілёўскай, Гомельскай, а таксама ўсходняй палове Віцебскай вобласці — дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы", — сказалі ў Гідрамеце.

Спецыялісты ўдакладнілі, што пры навальніцах вецер можа ўзмацняцца да парывістага.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, максімальная тэмпература паветра днём у Беларусі ў чацвер складзе +18..+23°C, па ўсходзе рэспублікі — +15..+17°C.

У Мінску ў чацвер паветра прагрэецца да +20°C, дажджу не чакаецца.

7
Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідрамет, Беларусь
Каментары