Перад навальніцай

Гідрамет пра надвор'е: на Беларусь ідзе 30-градусная спёка

9
(абноўлена 14:09 26.06.2017)
Па дадзеных сіноптыкаў, краіну чакае ўсплёск спёкі, месцамі да + 36°C, але ў сярэдзіне тыдня чакаецца складанае надвор'е - навальніцы, шквалы, магчымы град.

МІНСК, 26 чэр — Sputnik. Складаныя ўмовы надвор'я чакаюць Беларусь на гэтым тыдні, прагназуецца 30-градусная спёка, навальніцы, град, паведамілі ў Гідрамеце.

Складанае надвор'е

У пачатку тыдня на надвор'е ў краіне акажа ўплыў вобласць павышанага атмасфернага ціску, праз тэрыторыю рэспублікі будуць праходзіць малаактыўныя франтальныя раздзелы.

"На тыдні чакаецца ўсплёск спёкі. Але пры гэтым у сярэдзіне тыдня будзе складанае надвор'е — 30-градусная спёка, навальніцы, шквалы, магчымы град", — паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, месцамі тэмпературны слупок падымецца да +36°C.

27 чэрвеня, у аўторак уначы, пераважна па паўднёва-ўсходняй палове, а ўдзень у паўночных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман, сказаў суразмоўца Sputnik.

"Тэмпература ўначы +8..+14°С, удзень +18..+23°С, па поўдні да +25°С", — удакладніў ён.

28 чэрвеня, у сераду, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па захадзе ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ўначы +5..+12°С, па паўднёвым захадзе да +16°С; удзень +22..+29°С, у паўднёва-заходніх раёнах да +31°С, — адзначыў Рабаў.

Спёка ідзе

"Далей з паўднёвага захаду Еўропы будуць ссоўвацца актыўныя атмасферныя франты, услед за якімі будзе перамяшчацца вельмі цёплая, але няўстойлівая паветраная маса", — сказаў сіноптык.

Паводле яго слоў, 29 чэрвеня ўначы па паўночным захадзе, удзень у асобных раёнах, пераважна па паўднёва-заходняй палове, кароткачасовыя дажджы, навальніцы. "Днём прагназуецца ўзмацненне ветра парывамі да 15-20 м/с, месцамі магчымы град. Тэмпература ўначы +13..+20°С, па паўночным усходзе +10..+12°С; удзень +28..+34°С, у асобных раёнах па поўдні да +36°С", — адзначыў Рабаў.

30 чэрвеня, у пятніцу, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, узмацненне ветра парывамі да 15-20 м/с, удзень магчымы град.

"Тэмпература ўначы +16..+23°С, удзень +25..+32°С, па паўднёвым усходзе да +34°С", — сказаў сіноптык.

9
Тэги:
Анамаліі надвор'я, Прагноз надвор'я, Надвор'е, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Дзмітрый Рабаў, Беларусь
Каментары