Спёка

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за спякоты

7
(абноўлена 15:28 26.06.2017)
У многіх раёнах Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру - яго парывы будуць дасягаць 15-20 м/с.

МІНСК, 26 чэр — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на чацвер 29 чэрвеня з-за спякоты, паведамілі Sputnik у панядзелак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Раней беларускія сіноптыкі папярэдзілі: на гэтым тыдні ў рэспубліцы адбудзецца анамальнае павышэнне тэмпературы паветра — месцамі слупкі тэрмометраў паднімуцца вышэй + 35°С.

"Удзень 29 чэрвеня на большай частцы краіны чакаецца павышэнне тэмпературы паветра да +30..+34°С, у асобных раёнах па поўдні — да +36°С", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што ў шматлікіх раёнах адбудзецца ўзмацненне ветру — яго парывы будуць дасягаць 15-20 м/с.

У сувязі з гэтым у Беларусі быў аб'яўлены перадапошні — аранжавы — узровень небяспекі.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвяшчаецца, калі ўмовы надвор'я могуць прадстаўляць рэальную небяспеку, негатыўна ўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прыводзіць да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама магчымым чалавечым ахвярам.

7
Тэги:
Анамаліі надвор'я, Прагноз надвор'я, Надвор'е, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Каментары