Летні дождж, архіўнае фота

Надвор'е на вялікія выхадныя: сіноптыкі абяцаюць на Беларусі дажджы

14
(абноўлена 18:10 30.06.2017)
На Дзень Незалежнасці сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя ападкі па паўночна-ўсходняй частцы Беларусі, днём тэрмометры пакажуць ад +17 да +24°С.

МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Няўстойлівае надвор'е чакаецца на Беларусі на гэтых выхадных: будзе цёпла, але дажджліва, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Па інфармацыі спецыялістаў Гідрамета, у суботу 1 ліпеня будзе воблачна, днём па паўднёвым усходзе Беларусі пройдуць моцныя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы, тэмпература паветра складзе ад +20 да +26°С.

У нядзелю на тэрыторыю краіны пачнуць паступаць паветраныя масы з Балтыкі — зноў пройдуць дажджы, на поўначы рэспублікі — моцныя, і стане крыху халадней — днём паветра прагрэецца ад +15 да +25°С.

На Дзень Незалежнасці сіноптыкі абяцаюць кароткачасовыя ападкі ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі, днём тэрмометры пакажуць ад +17 да +24°С.

14
Тэги:
Прагноз надвор'я, Гідрамет, Беларусь
Каментары