Хмары над Мінскам

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на вечар чацвярга праз навальніцы

13
(абноўлена 17:50 20.07.2017)
Сіноптыкі папярэджваюць, што верагоднасць навальніц і залеваў захаваецца ў краіне да 22:00 чацвярга.

МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Моцныя навальніцы з залевамі і градам чакаюцца па Беларусі ў другой палове чацвярга 20 ліпеня, паведамілі Sputnik у Гідрамеце.

Доўгачаканае пацяпленне, нарэшце, прыйшло ў краіну, аднак сіноптыкі папярэдзілі, што гарачае надвор'е будзе суправаджацца кароткачасовымі ападкамі і месцамі навальніцамі.

"Сёння да 21:00 па большай частцы Беларусі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах у асобных раёнах моцныя ліўні, град і шквалістае ўзмацненне ветру", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што пры навальніцах, верагоднасць якіх захаваецца да 22:00, вецер будзе ўзмацняцца да шквалістага.     

13
Тэги:
Аранжавы ўзровень небяспекі, Навальніца, Прагноз надвор'я, Гідрамет, Беларусь
Каментары