Стэпавы лунь

На Магілёўшчыне ўпершыню за 100 год адзначаны стэпавы лунь

15
Апошні запіс, які фіксуе гнездаванне стэпавага луня, зроблены нямецкім арнітолагам Цэдлітцам у 1916 годзе.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Фатограф-анімаліст Уладзімір Бондар сфатаграфаваў у Магілёўскім раёне злётка і самку стэпавага луня, паведамляе сайт арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Паводле словаў спецыялістаў, апошні даказаны выпадак гнездавання стэпавага луня адзначаны ў нашай краіне ў 1916 годзе.

Арнітолагі адзнычаюць, што стэпавы лунь вельмі падобны на поплаўнага луня, які звычайны для Беларусі. Дакладна пацвердзіць першы за 100 год факт гнездавання рэдкай птушкі дапамаглі навукоўцы з Расіі і Украіны, дзякуючы фотаздымкам Уладзіміра Бондара.

"Аднак рэгістрацыя гнездавання такога выключна рэдкага для Беларусі віду павінна быць зацверджана Беларускай арніта-фауністычнай камісіяй (БАФК) перш, чым стане навукова прызнаным фактам", — адзначаюць у АПБ.

Спецыялісты ўзгадалі, што апошні запіс, які фіксуе гнездаванне стэпавага луня, зроблены нямецкім арнітолагам Цэдлітцам у 1916 годзе: маладая і дарослая птушкі былі здабытыя ў сярэдзіне жніўня ў Пінскім раёне.

Луні — адзіная група драпежных птушак, якія пастаянна гняздуюць на зямлі. Стэпавы лунь мае статус блізкі да глабальна пагражаемага (Near Threatened), з асноўным арэалам у стэпавай зоне Расіі, Казахстана і Манголіі. Памер еўрапейскай папуляцыі ацэньваецца ўсяго ў 600-2140 гняздуючых пар.

15
Тэги:
степной лунь, редкая птица, Ахова птушак Бацькаўшчыны, Магілёўская вобласць
По теме
Вяртлявая чаротаўка стала птушкай-сімвалам Драгічынскага раёна

Прыгажосць і грацыя: захапляемся беларускімі конямі

47
(абноўлена 17:11 23.10.2020)
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коней купляюць у асноўным беларусы.
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
Напэўна няма на свеце чалавека, які не быў бы зачараваны прыгажосцю каня, не любаващся яго грацыяй, дакладнасцю і правільнасцю рухаў.

Адзін з такіх людзей - Мікалай Ажог, цяпер пенсіянер, а ў мінулым стагоддзі старшыня аднаго з самых рэнтабельных калгасаў Беларусі "Палеская Ніва" Столінскага раёна. На рэспубліканскай выставе племянной жывёлагадоўлі, якая праходзіла ў Брэсце ў 1998 годзе, ён прапанаваў юнай расіянцы, выпускніцы Новасібірскага Дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Марыне стаць разам з ім стваральнікам коннага завода на базе сваёй гаспадаркі.

Справа ў тым, што 1992 годзе Марына, ураджэнка Краснаярскага краю, па спецыяльнасці заатэхнік, трапіла пры апошнім саюзным размеркаванні НДАУ ў Ганцавіцкі раён, дзе і працавала з коньмі. З тых часоў Марына Ярмоліч з'яўляецца нязменным кіраўніком аднаго з лепшых у краіне конезаводаў у вёсцы Рамель Столінскага раёна.

Зараз тут змяшчаецца больш за 300 коней, у большай частцы беларускай запражной пароды. Аднак спецыялісты прадпрыемства вырошчваюць і ўнікальных коней, напрыклад, спартыўны конь пароды галандскі цеплакроўны (KWPN) Інфларанц народжаная ў Галандыі і набыта за 15 тысяч еўра. Другі вараны прыгажун Сансіс набыты палескімі заатэхнікамі ў Германіі за 5 тысяч еўра.

Увогуле ў рэмельскіх конегадоўцаў добры густ. Услухайцеся, якія прыгожыя імёны ў цяперашніх лепшых коней конезавода: Інфант, Попел, Алімпіяда, Абляпіха, Лісма, Грэйс, Лісяня, Праталінка, Балівар.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik лепшыя кадры з коньмі - гонарам конезаводчыкаў беларускай фермы.

47
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    На конеферме ў ААТ "Палеская ніва" разводзяць коней ужо больш за 20 гадоў.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Ферма размешчана на Століншчыне.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Зараз тут змяшчаецца больш за 300 коней, у большай частцы беларускай запражнай пароды.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Аднак спецыялісты прадпрыемства вырошчваюць і іншых унікальных коней.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Напрыклад, спартыўная конь пароды галандскі цеплакроўны (KWPN) Інфларанц, аматар водных працэдур, народжаны ў Галандыі і набыты за 15 тысяч еўра.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Другі вараны прыгажун Сансіс набыты палескімі заатэхнікамі ў Германіі за 5 тысяч еўра.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Конеферма ў ААТ "Палеская ніва" была створана з мэтай развядзення і рэалізацыі племянных і спартыўных коней высокай якасці.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Трэнер Наталля Малішэўская любіць пакатацца верхам на Сангрыі.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Увогуле ў рэмельскіх конегадоўцаў добры густ.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Услухайцеся, якія прыгожыя імёны ў цяперашніх лепшых коней конезавода: Інфант, Попел, Алімпіяда, Абляпіха, Лісма, Грэйс, Праталінка, Балівар.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Працаўніца конезавода Лілія Вітун любіць сваіх падапечных.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Коні тут ёсць тракененскай, латвійскай пароды.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Коней вырошчваюць на продаж.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Тут наладжаны поўны цыкл ўзнаўлення коней з арганізацыяй вырошчвання і пачатковага трэнінгу маладняку.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Многія з гэтых коней займаюць першыя месцы на конных выставах у Беларусі і Расіі, удзельнічаюць у розных дысцыплінах коннага спорту.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Напэўна няма на свеце чалавека, які не быў бы зачараваны прыгажосцю каня.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Беларуская запражная парода коней была зарэгістраваная ў 2000 годзе, хоць планамерная работа па селекцыі гэтых коней вялася больш за сто гадоў.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Буланы жарабец Кветка нарадзіўся ў Віцебскай вобласці на племферме ААТ "Навасёлкі-Лучай" ў 2009 годзе. Па бацькоўскім баку ён праўнук знакамітага чэмпіёна ВДНХ 1961 года.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    На конеферме ён з'явіўся ў мінулым годзе. У гэтым годзе нарадзілася першая дачка Кветкі Грацыя.

  • Коней купляюць у асноўным беларусы.
    © Sputnik Виктор Драчев

    Коней купляюць у асноўным беларусы.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Як прыватнікі - для аграсядзібаў і пракату, так і спартсмены - верхавых коней для выездкі, канкура і трохбор'я.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Прадаць каня за мяжу амаль немагчыма: гэта - адзінкавы тавар, да якога акрамя ўсіх дакументаў прыкладаюцца яшчэ і ветэрынарныя аналізы, многія з якіх можна правесці толькі за мяжой і за немалыя грошы.

Тэги:
Жывёлы, Беларусь
(1:08 / 7.67Mb / просмотров видео: 2408)

Інтэрв'ю ў клетцы з тыграмі: дрэсіроўшчык пра трукі і прыкметы - відэа

10
(абноўлена 09:16 22.10.2020)
Заслужаны артыст Расіі Сяргей Несцераў адказаў на пытанні журналіста Sputnik прама ў клетцы з тыграмі. Ці спадабалася такое інтэрв'ю самім драпежнікам, глядзіце на відэа.

Перш, чым стаць вядомым дрэсіроўшчыкам тыграў Сяргей Несцераў, пераспрабаваў сябе ў розных жанрах: быў акрабатам на конях, эквілібрыстам на "Рускай палцы", гімнастам на трапецыі. Займаўся і адміністрацыйнай работай, прайшоў шлях ад абслугі да дырэктара цыркавы кампаніі. Дрэсурай заслужаны артыст Расіі займаецца з 24 гадоў. Ён працаваў з вярблюдамі, сабакамі, ламами, зебрамі, леапардамі, жырафамі і кракадзіламі.

Сёння ў Несцерава шэсць падапечных - тыгры Філіп, Заір, Вера, Надзея і Любоў, а таксама ільвіца Тамара. Мужчына працуе ў Белдзяржцырку ўжо амаль год.

"Калі ў мяне пытаюцца, каго я больш за ўсіх люблю са сваіх жывёл, па пунктах адказваю: спачатку львіцу Тамару, потым майго хатняга дабермана Каспера, затым тыграў, і толькі потым людзей", - смяецца артыст.

Заслужаны артыст Расіі распавёў аб цыркавой дынастыі, метадах дрэсуры і экстрэмальных родах тыграў, якія сам жа і прымаў, а яшчэ параўнаў жыццё ў расійскай і беларускай сталіцах.

На частку пытанняў дрэсіроўшчык адказаў у жыллі сваіх "катоў". Карэспандэнту Sputnik давялося нават зайсці ў клетку да драпежнікаў. У нейкі момант адзін з тыграў зладзіў перапалох - ён ўстаў з месца і накіраваўся ў бок журналіста. Сяргей Несцераў супакоіў жывёлу і загадаў вярнуцца на месца. Як аказалася, знаходжанне старонняга чалавека ў клетцы з тыграмі і ёсць самы рызыковы трук артыста.

Сяргей Несцераў чалавек не забабонны, аднак у некаторыя правілы і прыкметы перад выхадам на манеж выконвае.

"Маю палку, акрамя мяне, ніхто не мае права чапаць. Калі я ўзяў перад працай палачку, я яе з рук практычна не выпускаю. Не хрышчуся, не чытаю малітвы, але нейкія маленькія прыкметы ёсць", - адзначыў дрэсіроўшчык.

Глядзіце на відэа Sputnik, як праходзіла інтэрв'ю ў клетцы з тыграмі.

10
Тэги:
Белдзяржцырк, драпежнік
Аляксандр Васілевіч, партнёр рэкламнага агенцтва Vondel/Hepta

Удзельніку "круглага стала" з Лукашэнкам Васілевічу працягнулі арышт

0
(абноўлена 17:35 27.10.2020)
На дадзены момант пецярым з дванаццаці прысутных на сустрэчы з прэзідэнтам змякчылі меру пакарання або адмянілі зусім.

МІНСК, 27 кас - Sputnik. Сузаснавальніку рэдакцый беларускіх інтэрнэт-выданняў KYKY і The Village Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін знаходжання ў СІЗА, піша ў сваім Facebook яго жонка Надзея Зелянкова.

"Аляксандр Васільевіч ужо два месяцы ў турме. Сёння яму працягнулі тэрмін затрымання яшчэ на месяц. Саша адчувае сябе выдатна, так паказалі па тэлевізары", - дзеліцца Зелянкова.

Васілевіч удзельнічаў у сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі апазіцыі краіны, якая прайшла 10 кастрычніка ў СІЗА КДБ. Акрамя яго з прэзідэнтам размаўлялі яшчэ 11 чалавек: незарэгістраваны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка з сынам Эдуардам, члены Каардынацыйнага савета Лідзія Уласава і Максім Знак, дырэктар IT-кампаніі PandaDoc Дзмітрый Рабцэвіч, экс-супрацоўнікі "Белгазпрамбанка" Сяргей Дабралёт і Кірыл Бадзей, паліттэхнолаг Віталь Шкляраў, блогер Сяргей Ціханоўскі, адвакат Ілля Салей, а таксама прадпрымальнік Юры Васкрасенскі.

Васкрасенскі і Рабцэвіч сталі першым, каго адпусцілі з СІЗА КДБ. Пазней меру стрымання змянілі Іллі Салею і Наталлі Уласавай - іх адправілі пад хатні арышт, а затым для Уласавай яго адмянілі. З падпіскай аб нявыездзе выйшаў з "амерыканкі" Віталь Шкляраў.

Першы раз Аляксандра Васілевіча затрымалі на два тыдні 28 ліпеня. Тады ён і яшчэ дзесяць чалавек прыйшлі ў СІЗА КДБ, каб паручыцца за экс-банкіра Віктара Бабарыкі. Праз месяц Васілевіч быў выкліканы на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю і зноў апынуўся пад вартай.

0
Тэги:
Арышт і затрыманне, КДБ РБ