Хмара над Мінскам

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на вечар панядзелка 31 ліпеня

15
(абноўлена 16:05 31.07.2017)
Сіноптыкі папярэдзілі пра моцныя навальніцы, пры якіх парывы ветру ўзмоцняцца да шквалаў.

МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на вечар панядзелка з-за навальніц, паведаміў Sputnik начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Гарачае надвор'е прыйшло ў Беларусь у апошнія дні ліпеня, паводле інфармацыі сіноптыкаў, спякота захаваецца на працягу ўсяго тыдня.

"Сёння да 21:00 на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру", — сказаў Рабаў.

Ён таксама паведаміў, што верагоднасць моцных навальніц захаваецца да поўначы.

У Мінску з 18:00 да 21:00 таксама чакаецца навальніца са шквалістым ветрам.

Паводле слоў спецыяліста Гідрамета, з-за неспрыяльных з'яў надвор'я абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

15
Тэги:
прогноз погоды, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Дзмітрый Рабаў, Мінск, Беларусь

Прырода