Беларусы ўбачаць у панядзелак 7 жніўня "крывавы месяц"

Падпісацца
Цень планеты закрые Месяц толькі часткова, таму можна будзе назіраць за незвычайнай астранамічнай з'явай.

МІНСК, 6 жні — Sputnik. Беларусы змогуць назіраць за частковым месяцовым зацьменнем ў панядзелак 7 жніўня, сведчаць дадзеныя астраномаў.

Астролаг Вячаслаў Бонча - Sputnik Беларусь
Радыё
Астролаг: у жніўні трэба баяцца не зацьменняў, а рэакцыі на іх

Частковае месяцовае зацьменне часта называюць "крывавым месяцам" — з-за таго, што Зямля не цалкам закрывае ценем Месяц, ён набывае бардовае адценне.

Чарговую "крывавую поўню" можна будзе ўбачыць беларусам, а таксама жыхарам большай частцы Еўразіі, Афрыкі і Аўстраліі. Пачнецца астранамічная з'ява ў 20:23 па мінскім часе, а свайго апагею дасягне ў 21:20.

Завершыцца частковае месяцовае зацьменне ў панядзелак каля 22:18.

Паводле народных павер'яў, у дні зацьмення павышаецца колькасць сварак і канфліктаў паміж людзьмі. Каб не трапіць у бяду, людзям часта раяць мінімізаваць зносіны ў дні зацьмення. Многія таксама з-за "крывавага месяца" скардзяцца на дрэннае самаадчуванне і ўзмацненне галаўных боляў.

Стужка навiн
0