Пачынае цяплець: у Беларусі ў сераду 30 жніўня да +24°C

© PexelsПавучок
Павучок - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На наступныя два дні сіноптыкі абяцаюць досыць цёплае надвор'е - у Дзень ведаў месцамі будзе да +27°С.

МІНСК, 30 жні — Sputnik. Умерана цёплае і без ападкаў надвор'е чакаецца ў Беларусі ў сераду 30 жніўня, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Прырода, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
У Беларусь прыйшло маладое "бабіна лета": цяпло яшчэ вернецца

Раней сіноптыкі Гідрамета праінфармавалі, што ў рэспубліку пасля кароткачасовага пахаладання ў пачатку апошні тыдзень жніўня яшчэ вернецца цяпло.

"Удзень чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Раніцай у асобных раёнах Беларусі — туман", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што ў сераду будзе пераважаць вецер паўднёвага напрамку, а максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад +18 да +24°C.

У Мінску, паводле інфармацыі суразмоўцаў Sputnik, будзе таксама без дажджу, а паветра прагрэецца да +19.. +21°C.

У наступныя два дні — 31 жніўня і 1 верасня Беларусь застанецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску: будзе без дажджоў, а ўдзень тэрмометры пакажуць у чацвер — ад + 19°С да + 26°С, у пятніцу — ад +20 да +27°С.

Стужка навiн
0