Дождж, архіўнае фота

Гідрамет пра надвор'е на аўторак 5 верасня: зноў моцныя дажджы

8
(абноўлена 15:36 05.09.2017)
У Мінску ў аўторак чакаецца воблачнае надвор'е, пройдуць дажджы, а тэрмометры ўдзень пакажуць ад +14 да +16°C.

МІНСК, 5 вер — Sputnik. Дажджы зноў пройдуць па Беларусі ў аўторак 5 верасня, месцамі па краіне чакаюцца ліўні, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Надвор'е ў Беларусі сапсавалася ў канцы папярэдняга тыдня з прыходам на тэрыторыю рэспублікі цыклона, які прынёс ападкі і пахаладанне.

"На большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы, месцамі — моцныя", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што ў асобных раёнах краіны чакаецца парывісты вецер хуткасцю да 14 м/с. Удзень тэмпература паветра складзе ад +10 да +16°C, па поўдні Беларусі — да + 18°C.

У Мінску ў аўторак чакаецца воблачнае надвор'е, пройдуць дажджы, а тэрмометры ўдзень пакажуць ад +14 да +16°C.

8
Тэги:
прогноз погоды, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Мінск, Беларусь
Каментары