Лужына

Прагноз надвор'я на 7 верасня: зноў дажджы і пакуль яшчэ халаднавата

12
(абноўлена 17:09 07.09.2017)
У Мінску ўдзень тэрмометры пакажуць да +14°C, у другой палове чацвярга чакаецца дождж.

МІНСК, 7 вер — Sputnik. Халаднаватае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў чацвер, на большай частцы тэрыторыі краіны зноў пройдуць дажджы, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

"Удзень чакаецца перавага воблачнага надвор'я, на большай частцы тэрыторыі Беларусі — дажджы", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што вецер будзе паўночнага напрамку з пераходам на паўднёвы.

Па словах сіноптыкаў, удзень максімальная тэмпература паветра складзе ад +10 да +16°C.

У Мінску, паводле інфармацыі Гідрамета, удзень тэрмометры пакажуць ад +12 да +14°C, у другой палове чацвярга чакаецца дождж.

12
Тэги:
прогноз погоды, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Мінск, Беларусь
Каментары