Мокры снег

Гідрамет пра надвор'е на 1 лістапада: халаднавата і магчымы снег

27
(абноўлена 09:44 01.11.2017)
У Мінску ў сераду чакаецца дождж, а ў першай палове дня - мокры снег, удзень тэмпература паднімецца да +5°С.

МІНСК, 1 ліс — Sputnik. Халаднаватае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў сераду 1 лістапада, месцамі па краіне ўдзень пройдзе мокры снег, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Два дні краіна знаходзілася пад уплывам урагану "Герварт", ён прынёс у рэспубліку дажджы і моцны вецер, парывы якога дасягалі хуткасці 24 м/с.

"У сераду будзе воблачна, па ўсходзе Беларусі — з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дождж і мокры снег", — сказалі ў Гідрамеце.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, максімальная тэмпература паветра ўдзень у Беларусі складзе ад +1 да +7°С, у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях — да +9°С.

У Мінску ў сераду чакаецца дождж, а ў першай палове дня — мокры снег, удзень тэмпература паднімецца да +5°С.

27
Тэги:
прогноз погоды, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Мінск, Беларусь
Каментары