Бабіна лета

Зіма яшчэ не блізка: у панядзелак - да +12

56
(абноўлена 15:38 08.11.2017)
Ападкаў у панядзелак 6 лістапада сіноптыкі па рэспубліцы не прагназуюць.

МІНСК, 5 ліс — Sputnik. Камфортнае надвор'е ўсталюецца ў Беларусі ў бліжэйшы панядзелак, паведамілі Sputnik у нядзелю ў Белгідрамеце.

Балет Вялікі Гэтсбі
© Photo : предоставлено организаторами

На змену некалькім тыднях пахаладання і вялікіх ападкаў у рэспубліку прыходзіць камфортнае восеньскае надвор'е.

Так, ужо ў суботу і нядзелю на большай тэрыторыі краіны не было ападкаў, а тэмпература паветра паднялася ў параўнанні з апошнімі днямі кастрычніка. Яшчэ цяплей будзе 6 лістапада — слупкі тэрмометраў удзень месцамі паднімуцца да +12°С.

Уначы з нядзелі на панядзелак у Беларусі будзе +1..+7°С. У сталіцы ўначы +3..+5°С, удзень 6 лістапада — да +9°С.

Па прагнозах сіноптыкаў, у панядзелак таксама будзе без істотных ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман.

Першая палова тыдня, паводле папярэдніх прагнозах, таксама будзе камфортнай і без ападкаў.

56
Тэги:
погода, прогноз погоды, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Супрацоўнікі камунальных служб Мінска

Камунальныя службы Мінска пераходзяць на ўзмоцнены рэжым працы

7
(абноўлена 12:47 15.01.2021)
Камунальнікі павінны забяспечыць бесперабойную падачу цяпла, вады, электраэнергіі і якаснае трыманне гарадскіх тэрыторый у маразы.

МІНСК, 15 сту – Sputnik. Камунальныя службы беларускай сталіцы пераходзяць на ўзмоцнены рэжым працы з-за рэзкага пахаладання, паведаміў афіцыйны Telegram-канал Мінгарвыканкама ў пятніцу.

Па дадзеных сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні будзе холадна: тэмпература сёння днём месцамі складзе да -19°С па рэспубліцы, а ў суботу ноччу і зусім чакаецца да -25°С. Перад камунальнікамі стаіць задача забяспечыць бесперабойную падачу цяпла, вады, электраэнергіі і якаснае трыманне гарадскіх тэрыторый у будучыя маразы.

"Усяго ў жыллёвых арганізацыях Мінска сфармаваны 46 брыгад па ліквідацыі надзвычайных сітуацый у жылфондзе. Акрамя гэтага, у марозныя дні будуць працаваць 92 брыгады гарадской аварыйнай службы,"Мінсквадаканала","Мінскамунцепласеці", - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама створаны неабходны запас паліва для бесперабойнай работы грамадскага транспарту ва ўмовах моцных маразоў, салоны транспарту будуць абагравацца.

7
Тэги:
Мінск, камунальныя службы, мароз
Ледзяшы на даху

Асцярожна, ледзяшы! За суткі ў Мінску ачысцілі ад лёду 200 дахаў

9
(абноўлена 21:10 14.01.2021)
Перш за ўсё ад наледзі і снегу чысцяць скатные дахі - а такіх на балансе ЖКГ у адным толькі Мінску больш за 1,8 тысяч.

МІНСК, 15 сту - Sputnik. Каля двухсот дахаў ад наледзі і снегу ачысцілі спецыялісты ў Мінску за суткі, распавялі ў Мінгарвыканкаме.

Аднак мінчанам усё яшчэ трэба быць асцярожнымі, гуляючы па горадзе. Камунальнікі ў першую чаргу звяртаюць увагу на дамы са скатнымі стрэхамі - яны больш за ўсё схільныя да фарміравання наледзі. А такіх дахаў на балансе ЖКГ больш за 1,8 тысяч.

"На працягу дня задзейнічаны 136 спецыялістаў і 19 аўтавышак", - распавялі ў Мінгарвыканкаме.

А як змагаюцца з ледзяшамі ў іншых краінах?

На горных курортах Швейцарыі свой спосаб барацьбы з лёдам. Па краі пакатых дахаў швейцарскіх дамоў усталёўваюць трубы з гарачай вадой, піша РІА Навіны. Так домікі атрымліваюць дадатковае абаграванне, а ледзяшы папросту не паспяваюць утварацца на цёплым даху.

Фіны да маразоў прызвычаіліся і распрацавалі адразу некалькі спосабаў барацьбы з ледзяшамі. Па-першае, спецыяльныя службы выкарыстоўваюць "скайліфты" - гэта асаблівыя вышкі, дзякуючы якім рабочыя могуць падняцца на ўзровень даху. Лёд збіваюць не на зямлю, а ў кошык, які спецыялісты носяць пры сабе.

А яшчэ ледзяшы зразаюць не толькі лапатай, але і ўльтрагукам, акрамя таго, выкарыстоўваюць нагрэтыя металічныя інструменты.

У Нарвегіі спрабуюць папярэдзіць фарміраванне наледзі: там манціруюць на дахах спецыяльныя награвальныя сістэмы.

Але як бы ні змагаліся з лёдам у розных краінах, галоўная задача адна - зрабіць пешаходную дарожку ўнізе бяспечнай.

9
Тэги:
Беларусь, лед, ЖКГ
Вакцынацыя ад COVID-19

Парагвай зарэгістраваў расійскую вакцыну "Спутник V"

0
(абноўлена 17:48 15.01.2021)
У Паўднёвай Амерыцы прэпаратам ад каронавіруса ўжо прышчапляюць насельніцтва Аргенціны, Балівіі, Венесуэлы і Бразіліі.

МІНСК, 15 сту – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Парагвая зарэгістравала вакцыну супраць COVID-19 "Спутник V", паведаміў у пятніцу Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ).

Вакцыну зарэгістравалі ў рамках паскоранай працэдуры, без правядзення дадатковых клінічных даследаванняў на тэрыторыі дзяржавы. Аналагічным чынам прэпарат быў зарэгістраваны раней у Аргенціне, Балівіі, Сербіі, Алжыры, Палестыне і Венесуэле.

Пастаўкі ў Парагвай забяспечаць дзякуючы міжнародным партнёрам РФПІ ў Індыі, Кітаі, Паўднёвай Карэі і іншых краінах.

Паводле слоў гендырэктара фонду Кірыла Дзмітрыева, многія краіны Лацінскай Амерыкі зацікаўлены ў расійскай вакцыне. Ён спадзяецца, што ў бліжэйшы час "Спутник V" атрымае адабрэнне ў шэрагу іншых дзяржаў рэгіёна.

Міністэрства аховы здароўя Расіі ў жніўні зарэгістравала першую ў свеце вакцыну для прафілактыкі COVID-19, распрацаваную цэнтрам імя Гамалеі, яна атрымала назву "Спутник V". Дырэктар цэнтра Аляксандр Гінцбург раней сказаў, што бяспека вакцыны цалкам даказаная, а эфектыўнасць "Спутник V" склала 91,4%.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус