Дуб, архіўнае фота

Помнікі прыроды ўпершыню дакументальна аформілі ў Мінску

178
(абноўлена 16:26 13.11.2017)
Раней такіх аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыі сталіцы Беларусі, у спісе помнікаў прыроды не было.

МІНСК, 11 ліс — Sputnik. Першыя помнікі прыроды мясцовага значэння з'явіліся ў Мінску, паведамілі Sputnik у Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Адпаведнае палажэнне замацавана рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта №3451.

Цяпер аб'екты "Дубова-ліпавы масіў "Белая Дача", "Векавая дуброва парку "Курасоўшчына", "Векавая алея", "Кляны Аляксандраўскага сквера", "Ясень Аляксандраўскага сквера", "Ліпа губернатарскага саду", "Таполя-волат" і "Векавы дуб" аб'яўлены ў Мінску батанічнымі помнікамі прыроды, але мясцовага значэння.

Раней такіх аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыі сталіцы Беларусі, у спісе помнікаў прыроды не было.

Згодна з законам "Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях" помнікам прыроды лічыцца асабліва ахоўная тэрыторыя, дзе захоўваюцца ўнікальныя, эталонныя і іншыя каштоўныя прыродныя аб'екты. Батанічнымі з'яўляюцца помнікі прыроды, каштоўныя ў навуковым, эстэтычным і экалагічным дачыненні.

178
Тэги:
прыродны помнік, Прырода Беларусі, Прырода, Мінск, Беларусь
По теме
Акей, Sputnik: якое дрэва ў Беларусі самае старое?
Людзі пад парасонам на лясной дарозе

Забарона на наведванне лясоў цалкам знятая ў Беларусі

7
(абноўлена 09:21 02.06.2020)
Яшчэ ў панядзелак абмежаванні дзейнічалі ў некаторых раёнах Мінскай і Гродзенскай абласцей, аднак з-за дажджоў сітуацыя змянілася.

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Забаронуа на наведванне лясоў цалкам адмянілі ў Беларусі, пра гэта паведамілі ў міністэрстве лясной гаспадаркі.

Па дадзеных на 1 чэрвеня забароны на наведванне лясоў дзейнічалі ў 19 раёнах Мінскай і Гродзенскай абласцей. Аднак ужо да вечара панядзелка было прынята рашэнне зняць іх.

"У Беларусі прайшлі дажджы, і пажаранебяспечная абстаноўка стабілізавалася, знізіўся клас пажарнай небяспекі. Так што цяпер няма падстаў для абмежавальных мер. Райвыканкамы па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў аператыўна знялі абмежаванні на наведванне лясоў", - растлумачылі ў Мінлясгасе.

Абмежаванні пачалі ўводзіць у краіне ў сярэдзіне сакавіка бягучага года - на фоне сухога надвор'я і адсутнасці ападкаў. Усяго з пачатку года ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося 737 выпадкаў узгарання. Агульная плошча пажараў склала больш як 6,3 тысячы гектараў.

Адсочваць, у якіх раёнах наведванне лясоў трапіла пад забарону, можна з дапамогай інтэрактыўнай карты забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў Мінлясгаса. Інфармацыя абнаўляецца на працягу ўсяго дня.

7
Тэги:
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Лужына на дарозе ў полі, архіўнае фота

Якім будзе надвор'е ў Беларусі ў чэрвені? Доўгатэрміновы прагноз

11
(абноўлена 09:33 01.06.2020)
Лета пачнецца з прахалоднага надвор'я, у некаторыя дні тэмпература будзе ніжэй за кліматычную норму, пасля чаго пачнецца пацяпленне, аднак спёкі чакаць не варта.

МІНСК, 1 чэр - Sputnik. Гарачага надвор'я не варта чакаць у першы летні месяц у Беларусі, пра гэта сведчаць дадзеныя сэрвісаў папярэдніх прагнозаў надвор'я.

Так, паводле інфармацыі Gismeteo, у першыя дні чэрвеня ў сталіцы будзе +13 .. + 15°С, аднак ужо да першых летніх выхадных паветра прагрэецца да + 21°С.

Другая дэкада будзе цёплай, але хмарнай, у асобныя дні чакаюцца моцныя ападкі. У другой палове чэрвеня, па дадзеных сэрвісу, прагназуецца пахаладанне: у сярэднім у дзённыя гадзіны будзе +14 .. + 16°С, зрэдку паветра пасля абеду стане прагравацца да +18 .. + 19°С.

Паводле дадзеных іншага сэрвісу, у сярэднім у сталіцы Беларусі ў чэрвені тэмпература паветра будзе дасягаць +17 .. + 20°С, ясных дзён будзе няшмат, але і ападкі чакаюцца толькі ў асобныя дні, пераважаць будзе пераменная воблачнасць.

Шматгадовыя дадзеныя яшчэ шэрагу рэсурсаў сведчаць аб тым, што чэрвень у Беларусі пачнецца ў гэтым годзе з прахалоднага надвор'я, у некаторыя дні тэмпература будзе ніжэй за кліматычную норму, пасля чаго пачнецца пацяпленне, аднак гарачага надвор'я ў гэтым месяцы чакаць не варта. Разам з тым, доўгатэрміновыя прагнозы нярэдка аказваюцца памылковымі.

Нагадаем, раней акадэмік, доктар геаграфічных навук, кліматолаг Уладзімір Логінаў і вядучы прагнозу надвор'я Дзмітрый Рабаў распавялі, што лета-2020 у Беларусі чакаецца цяплейшым, чым звычайна: у большасці дзён будзе стаяць спякотнае надвор'е, чакаецца недабор ападкаў, якія пацягнуць за сабой засуху і павышаную пажаранебяспеку.

11
Тэги:
Беларусь, Прагноз надвор'я
Лен, цветение

Які сёння дзень: 3 чэрвеня 2020 года

0
(абноўлена 12:32 30.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 211 дзён.

Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 3 чэрвеня

  • У 1863 годзе адбылася бітва пад Мілавідамі, аб’яднаныя сілы паўстанцаў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага далі бой расійскаму войску. Сярод удзельнікаў бітвы былі Ф. Багушэвіч і М. Андрыёлі.

Хто нарадзіўся 3 чэрвеня

  • 1935 год: Васіль Зуёнак, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі военачальнік Пётр Апраксін і амерыканскі паэт Ален Гінзберг.

3 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля роўнаапостальнага цара Канстанціна і царыцу Алену.

Гэты дзень у народным календары атрымаў назву Алена – доўгі лён. Лічылася, што калі пасеяць у гэты дзень лён і каноплі, яны абавязкова вырастуць добрымі і доўгімі. Сеяць лён трэба было пры паўднёвым ветры, калі не прытрымлівацца гэтай парады, ён мог вырасці жорсткім.

Калі надвор'е 3 чэрвеня дрэнная, то і восень будзе дажджлівая. У лесе пасля дажджу з'явіліся мухаморы – хутка пойдуць і белыя грыбы.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей