Метэарыт "Джулія" ўпадзе на Зямлю 25 лістапада

© PixabayПадзенне метэарыту
Падзенне метэарыту - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як мяркуецца, нябеснае цела ўпадзе на тэрыторыю Еўропы альбо ў Атлантычны акіян.

МІНСК, 23 ліс — Sputnik. Навукоўцы заяўляюць, што метэарыт "Джулія", заўважаны імі менш тыдня таму, упадзе на Зямлю 25 лістапада, паведамляюць канадскія СМІ

Метэарыт "Джулія" быў знойдзены навукоўцамі 19 лістапада, і яго не палічылі небяспечным для зямлян. Аднак пралічыўшы яго траекторыю, усё ж зрабілі выснову, што ён можа зваліцца на тэрыторыю Еўропы альбо ў Атлантычны акіян. Астраномы лічаць, што нябеснае цела не нанясе шкоды Зямлі, і не выключаюць верагоднасць, што метэарыт згарыць у атмасферы і не закране паверхню планеты.

Здымак Зямлі з космасу - Sputnik Беларусь
Астэроід памерам з дом праляціць побач з Зямлёй восенню

У сваю чаргу, суполка ўфолагаў лічыць, што дадзенае касмічнае цела не з'яўляецца метэарытам. На іх думку, навукоўцы ўводзяць людзей у зман, а загадкавы касмічны аб'ект насамрэч — гэта збіты карабель прышэльцаў.

Раней паведамлялася, што каля Зямлі праляцеў астэроід памерам з дом. А на пачатку кастрычніка на Зямлі можна будзе назіраць адзін з самых моцных метэорных патокаў Гемініды.

Стужка навiн
0