Дарога ў тумане

Туман і галаледзіца чакаюцца ў Беларусі 24 лістапада

3
(абноўлена 14:19 23.11.2017)
Аўтамабілістам на заметку: сіноптыкі папярэджваюць, што ў пятніцу ў некаторых раёнах краіны чакаецца туман і галаледзіца, а максімальная тэмпература паветра днём складзе ад пяці да васьмі градусаў цяпла.

МІНСК, 23 ліс — Sputnik. Сіноптыкі прагназуюць на 24 лістапада ў некаторых раёнах Беларусі туман і галалёд, аб гэтым паведамілі ў Белгідрамеце.

Будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е без істотных ападкаў. Месцамі туман, слабы галалёд, а ноччу на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер паўднёвы і паўднёва-ўсходні, у заходніх раёнах Беларусі магчымыя парывы да 12 метраў за секунду.

Ноччу і раніцай тэрмометр пакажа ад мінус 5 да плюс 1 градуса, днём паветра прагрэецца да 5 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе краіны — да 8 градусаў вышэй за нуль.

Sputnik нагадвае, што для забеспячэння бяспекі ДАІ рэкамендуе мяняць летнія шыны на зімовыя, не чакаючы наступлення каляндарнай зімы, у сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я.

3
Тэги:
Туман, Прагноз надвор'я, Гідрамет, Беларусь
Каментары