Мінакі падчас снегападу

Сіноптыкі абяцаюць у Беларусі ў панядзелак 27 лістапада снег

12
(абноўлена 10:31 27.11.2017)
Умовы надвор'я ў рэспубліцы будзе вызначаць франтальны раздзел, які перамяшчаецца праз тэрыторыю краіны з захаду.

МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Непагодлівае і халаднаватае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў панядзелак 27 лістапада — месцамі па краіне пройдзе мокры снег, паведамілі ў нядзелю ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, умовы надвор'я ў рэспубліцы будзе вызначаць франтальны раздзел, які перамяшчаецца праз тэрыторыю краіны з захаду.

Па дадзеных Гідрамета, мокры снег чакаецца ўдзень у панядзелак у Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцях. Уначы месцамі тэмпература апусціцца да —1°C, удзень будзе знаходзіцца ў межах ад 2 да +4°C.

Без ападкаў у панядзелак чакаецца толькі ў Гродзенскай вобласці.

У беларускай сталіцы ў панядзелак удзень пройдзе мокры снег з дажджом, а тэмпература паветра складзе ад 0 да +2°C.

12
Тэги:
прогноз погоды, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Мінск, Беларусь
Каментары