Голуб на лаўцы

Хутка першая завіруха: надвор'е ў Мінску на тыдзень

52
(абноўлена 17:01 27.11.2017)
На працягу ўсяго працоўнага тыдня сіноптыкі прагназуюць ападкі, часцей за ўсё ў выглядзе мокрага снегу.

МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Замаразкаў на гэтым тыдні ў Мінску не чакаецца, аднак ужо ў сераду і чацвер сіноптыкі абяцаюць першую мяцеліцу, паведамілі Sputnik у Белгідрамеце.

Беларускія метэаролагі ўжо падрыхтавалі папярэдні прагноз надвор'я на тыдзень з 27 лістапада па 3 снежня.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у цэлым надвор'е ў апошні тыдзень лістапада будзе адпавядаць кліматычным нормам. Тэмпература паветра ў Мінску на працягу тыдня будзе вагацца ад нуля да +3 градусаў.

Самая нізкая тэмпература паветра чакаецца раніцай 28 лістапада — да —3 градусаў. Цяплей за ўсё можа быць у пятніцу 1 снежня: да плюс 6 градусаў. Моцных замаразкаў на гэты тыдзень сіноптыкі не прагназуюць.

На працягу ўсяго тыдня чакаюцца ападкі, часцей за ўсё — мокры снег. У сераду ўвечары і раніцай у чацвер у Мінску магчыма завіруха.

Будучыя выхадныя (2-3 снежня), паводле папярэдняга прагнозу, будуць без ападкаў.

52
Тэги:
прогноз погоды, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Мінск, Беларусь
Каментары