Туман у снежні

Гідрамет даў дакладны прагноз на бліжэйшыя 3 дні снежня

24
(абноўлена 12:21 02.12.2017)
У Беларусі ўсталявалася надвор'е, блізкае да кліматычнай нормы, у бліжэйшыя тры дні чакаюцца ападкі і крыху пацяплее.

МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Няўстойлівае надвор'е, з ападкамі і парывістым ветрам чакаецца ў бліжэйшыя трое сутак у Беларусі, паведамілі ў Гідрамеце.

У цяперашні час, па дадзеных сіноптыкаў, тэмпературны фон блізкі да кліматычнай нормы, толькі на паўночным захадзе краіны цяплейшы, чым звычайна.

"1 снежня, у пятніцу, надвор'е на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. Удзень будзе воблачна з праясненнямі, а ўначы чакаецца мокры снег, дождж", — паведамілі Sputnik ў чацвер у Гідрамеце.

Там таксама папярэдзілі, што ўначы і раніцай чакаецца слабы галалёд. Тэмпература паветра на працягу сутак 0..+5°С, удзень па паўднёвым усходзе да +7°С. Атмасферны ціск уначы ўпадзе, раніцай і ўдзень будзе расці, удакладнілі сіноптыкі.

Датычна прагнозу на выхадныя, у Гідрамеце паведамілі, што 2 снежня, у суботу, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вільготная паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора.

"Уначы пераважна па паўночна-заходняй палове, удзень у асобных раёнах рэспублікі кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Месцамі слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы —5..+1°С, максімальная ўдзень —2..+3°С", — сказалі сіноптыкі.

3 снежня, у нядзелю, захаваецца ўплыў вільготнага балтыйскага паветра. Тэмпература паветра мінімальная ўначы будзе —5..+1°С, максімальная ўдзень —3..+2°С, сказалі спецыялісты.

Пра снег і рэкі

Сіноптыкі паведамілі, што на значнай частцы тэрыторыі рэспублікі ўтварылася снежнае покрыва вышынёй 1-9 см, па ўсходняй палове краіны месцамі да 10-16 см. На большасці рэк рэспублікі адзначаецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-10 см за суткі.

Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад +0,1°С да +3,6°С, сказалі спецыялісты.

24
Тэги:
прогноз погоды, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Каментары