Мокры снег

Парывісты вецер і мокры снег з дажджом чакаюцца 25 снежня ў Беларусі

8
(абноўлена 15:04 24.12.2017)
Сіноптыкі зноў папярэджваюць пра сільны вецер, але ўжо не па ўсёй тэрыторыі краіны.

МІНСК, 24 сне — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 25 снежня з-за ўзмацнення ветру парывамі да 15-20 м/с, якое чакаецца па паўднёвым захадзе рэспублікі, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галаледзіца. Вецер заходні парывісты, па паўднёвым захадзе моцны парывісты.

Тэмпература паветра ноччу і раніцай складзе мінус 4 — плюс 1 градус. У другой палове дня будзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў. У паўднёва-заходніх раёнах ноччу чакаецца 2-7 градусаў цяпла, днём — плюс 9 градусаў.

8
Тэги:
погода, оранжевый уровень, прогноз погоды, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Супрацоўнікі камунальных служб Мінска

Камунальныя службы Мінска пераходзяць на ўзмоцнены рэжым працы

7
(абноўлена 12:47 15.01.2021)
Камунальнікі павінны забяспечыць бесперабойную падачу цяпла, вады, электраэнергіі і якаснае трыманне гарадскіх тэрыторый у маразы.

МІНСК, 15 сту – Sputnik. Камунальныя службы беларускай сталіцы пераходзяць на ўзмоцнены рэжым працы з-за рэзкага пахаладання, паведаміў афіцыйны Telegram-канал Мінгарвыканкама ў пятніцу.

Па дадзеных сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні будзе холадна: тэмпература сёння днём месцамі складзе да -19°С па рэспубліцы, а ў суботу ноччу і зусім чакаецца да -25°С. Перад камунальнікамі стаіць задача забяспечыць бесперабойную падачу цяпла, вады, электраэнергіі і якаснае трыманне гарадскіх тэрыторый у будучыя маразы.

"Усяго ў жыллёвых арганізацыях Мінска сфармаваны 46 брыгад па ліквідацыі надзвычайных сітуацый у жылфондзе. Акрамя гэтага, у марозныя дні будуць працаваць 92 брыгады гарадской аварыйнай службы,"Мінсквадаканала","Мінскамунцепласеці", - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама створаны неабходны запас паліва для бесперабойнай работы грамадскага транспарту ва ўмовах моцных маразоў, салоны транспарту будуць абагравацца.

7
Тэги:
Мінск, камунальныя службы, мароз
Ледзяшы на даху

Асцярожна, ледзяшы! За суткі ў Мінску ачысцілі ад лёду 200 дахаў

9
(абноўлена 21:10 14.01.2021)
Перш за ўсё ад наледзі і снегу чысцяць скатные дахі - а такіх на балансе ЖКГ у адным толькі Мінску больш за 1,8 тысяч.

МІНСК, 15 сту - Sputnik. Каля двухсот дахаў ад наледзі і снегу ачысцілі спецыялісты ў Мінску за суткі, распавялі ў Мінгарвыканкаме.

Аднак мінчанам усё яшчэ трэба быць асцярожнымі, гуляючы па горадзе. Камунальнікі ў першую чаргу звяртаюць увагу на дамы са скатнымі стрэхамі - яны больш за ўсё схільныя да фарміравання наледзі. А такіх дахаў на балансе ЖКГ больш за 1,8 тысяч.

"На працягу дня задзейнічаны 136 спецыялістаў і 19 аўтавышак", - распавялі ў Мінгарвыканкаме.

А як змагаюцца з ледзяшамі ў іншых краінах?

На горных курортах Швейцарыі свой спосаб барацьбы з лёдам. Па краі пакатых дахаў швейцарскіх дамоў усталёўваюць трубы з гарачай вадой, піша РІА Навіны. Так домікі атрымліваюць дадатковае абаграванне, а ледзяшы папросту не паспяваюць утварацца на цёплым даху.

Фіны да маразоў прызвычаіліся і распрацавалі адразу некалькі спосабаў барацьбы з ледзяшамі. Па-першае, спецыяльныя службы выкарыстоўваюць "скайліфты" - гэта асаблівыя вышкі, дзякуючы якім рабочыя могуць падняцца на ўзровень даху. Лёд збіваюць не на зямлю, а ў кошык, які спецыялісты носяць пры сабе.

А яшчэ ледзяшы зразаюць не толькі лапатай, але і ўльтрагукам, акрамя таго, выкарыстоўваюць нагрэтыя металічныя інструменты.

У Нарвегіі спрабуюць папярэдзіць фарміраванне наледзі: там манціруюць на дахах спецыяльныя награвальныя сістэмы.

Але як бы ні змагаліся з лёдам у розных краінах, галоўная задача адна - зрабіць пешаходную дарожку ўнізе бяспечнай.

9
Тэги:
Беларусь, лед, ЖКГ
Тэставанне на каронавирус

Сутачная статыстыка Міністэрства аховы здароўя: на каронавірус захварэлі 1 941 чалавек

0
(абноўлена 17:25 15.01.2021)
З пачатку пандэміі інфекцыяй ў краіне заразіліся больш за 220 тысяч чалавек, тэсты на COVID-19 правялі амаль палове насельніцтва Беларусі.

МІНСК, 15 сту – Sputnik. За мінулыя суткі ў краіне зарэгістраваны 1 941 пацыент з станоўчым тэстам на каронавірус, паведаміла ў пятніцу прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Выпісалася пры гэтым пацыентаў больш - 2 054. Смяротная статыстыка таксама абнавілася - за мінулыя суткі памерлі 10 чалавек.

Усяго з пачатку распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі захварэлі 221 604 чалавекі, а ачунялі 204 500 пацыентаў. Памерлі за гэты час ўжо 1 564 беларусы.

Айчынныя лабараторыі за мінулыя 24 гадзіны выканалі 24 888 тэстаў, а ўсяго ў краіне правялі 4 216 095 тэстаў на каронавірус.

Нагадаем, сутачны рэкорд па колькасці выпадкаў захворвання у Беларусі быў зарэгістраваны 12 снежня 2020 года – тады на COVID-19 захварэлі 1 975 чалавек.

Масавая вакцынацыя ад каронавіруса праходзіць у Беларусі з 29 снежня. Першымі прышчапляюць людзей з групы рызыкі: медыкаў, педагогаў і іншых. На наступным тыдні ў краіне завершыцца кантроль якасці чарговай партыі расійскай вакцыны "Спутник V", пасля чаго вакцынацыя медыкаў працягнецца.

Усяго на добраахвотнай аснове плануецца прышчапіць больш за 5,5 мільёна чалавек.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Статыстыка, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19