МІНСК, 26 сне — Sputnik. Анамальна цёплымі выдаліся каталіцкія Каляды ў Брэсце. 25 снежня паветра тут прагрэлася да 9,1°C. Цяперашні рэкорд пабіў папярэдні, зафіксаваны ў 1980 годзе. Тады паветра ў Брэсце прагрэлася да 8,2 градуса вышэй за нуль, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Адначасова пагодны рэкорд быў усталяваны і ў Пінску — там таксама быў зафіксаваны тэмпературны максімум у +9,1°C.
"Сярэднесутачная тэмпература паветра за 25 снежня вагалася ад —2 °С па паўночным усходзе да +8°С па паўднёвым захадзе краіны, што на 3-11°С вышэй за кліматычную норму", — паведамілі ў Белгідрамеце.
Сёння днём па Беларусі будзе ад +1 да +7°С, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні, парывісты.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Камунальныя службы беларускай сталіцы пераходзяць на ўзмоцнены рэжым працы з-за рэзкага пахаладання, паведаміў афіцыйны Telegram-канал Мінгарвыканкама ў пятніцу.
Па дадзеных сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні будзе холадна: тэмпература сёння днём месцамі складзе да -19°С па рэспубліцы, а ў суботу ноччу і зусім чакаецца да -25°С. Перад камунальнікамі стаіць задача забяспечыць бесперабойную падачу цяпла, вады, электраэнергіі і якаснае трыманне гарадскіх тэрыторый у будучыя маразы.
"Усяго ў жыллёвых арганізацыях Мінска сфармаваны 46 брыгад па ліквідацыі надзвычайных сітуацый у жылфондзе. Акрамя гэтага, у марозныя дні будуць працаваць 92 брыгады гарадской аварыйнай службы,"Мінсквадаканала","Мінскамунцепласеці", - гаворыцца ў паведамленні.
Таксама створаны неабходны запас паліва для бесперабойнай работы грамадскага транспарту ва ўмовах моцных маразоў, салоны транспарту будуць абагравацца.
МІНСК, 15 сту - Sputnik. Каля двухсот дахаў ад наледзі і снегу ачысцілі спецыялісты ў Мінску за суткі, распавялі ў Мінгарвыканкаме.
Аднак мінчанам усё яшчэ трэба быць асцярожнымі, гуляючы па горадзе. Камунальнікі ў першую чаргу звяртаюць увагу на дамы са скатнымі стрэхамі - яны больш за ўсё схільныя да фарміравання наледзі. А такіх дахаў на балансе ЖКГ больш за 1,8 тысяч.
"На працягу дня задзейнічаны 136 спецыялістаў і 19 аўтавышак", - распавялі ў Мінгарвыканкаме.
На горных курортах Швейцарыі свой спосаб барацьбы з лёдам. Па краі пакатых дахаў швейцарскіх дамоў усталёўваюць трубы з гарачай вадой, піша РІА Навіны. Так домікі атрымліваюць дадатковае абаграванне, а ледзяшы папросту не паспяваюць утварацца на цёплым даху.
Фіны да маразоў прызвычаіліся і распрацавалі адразу некалькі спосабаў барацьбы з ледзяшамі. Па-першае, спецыяльныя службы выкарыстоўваюць "скайліфты" - гэта асаблівыя вышкі, дзякуючы якім рабочыя могуць падняцца на ўзровень даху. Лёд збіваюць не на зямлю, а ў кошык, які спецыялісты носяць пры сабе.
А яшчэ ледзяшы зразаюць не толькі лапатай, але і ўльтрагукам, акрамя таго, выкарыстоўваюць нагрэтыя металічныя інструменты.
У Нарвегіі спрабуюць папярэдзіць фарміраванне наледзі: там манціруюць на дахах спецыяльныя награвальныя сістэмы.
Але як бы ні змагаліся з лёдам у розных краінах, галоўная задача адна - зрабіць пешаходную дарожку ўнізе бяспечнай.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Парагвая зарэгістравала вакцыну супраць COVID-19 "Спутник V", паведаміў у пятніцу Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ).
Вакцыну зарэгістравалі ў рамках паскоранай працэдуры, без правядзення дадатковых клінічных даследаванняў на тэрыторыі дзяржавы. Аналагічным чынам прэпарат быў зарэгістраваны раней у Аргенціне, Балівіі, Сербіі, Алжыры, Палестыне і Венесуэле.
Пастаўкі ў Парагвай забяспечаць дзякуючы міжнародным партнёрам РФПІ ў Індыі, Кітаі, Паўднёвай Карэі і іншых краінах.
Паводле слоў гендырэктара фонду Кірыла Дзмітрыева, многія краіны Лацінскай Амерыкі зацікаўлены ў расійскай вакцыне. Ён спадзяецца, што ў бліжэйшы час "Спутник V" атрымае адабрэнне ў шэрагу іншых дзяржаў рэгіёна.
Міністэрства аховы здароўя Расіі ў жніўні зарэгістравала першую ў свеце вакцыну для прафілактыкі COVID-19, распрацаваную цэнтрам імя Гамалеі, яна атрымала назву "Спутник V". Дырэктар цэнтра Аляксандр Гінцбург раней сказаў, што бяспека вакцыны цалкам даказаная, а эфектыўнасць "Спутник V" склала 91,4%.
Чытайце таксама: