МІНСК, 26 сне — Sputnik. У навагоднюю ноч у Беларусі чакаецца дождж з мокрым снегам і да 4 градусаў цяпла, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сіноптыкі расказалі, што ўсталявацца зіме перашкаджаюць заходнія і паўднёва-заходнія працэсы ў атмасферы. Няўстойлівае надвор'е захаваецца і ў апошні тыдзень снежня.
У сераду, 27 снежня, будзе цёплае, пераважна без ападкаў надвор'е. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман, па паўночным усходзе на асобных участках дарог захаваецца галаледзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4, удзень — 1-6 градусаў цяпла.
У чацвер, 28 снежня, надвор'е таксама будзе не вельмі зімовым. У асобных раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам). Месцамі чакаецца туман, уначы і раніцай слабы галалёд, на дарогах галаледзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. Удзень — 1-7 цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 9.
У пятніцу, 29 снежня, пад уплывам атмасфернага фронту ўначы ў асобных раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у заходніх раёнах з мокрым снегам. Па паўночным усходзе Беларусі на дарогах месцамі захаваецца галаледзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 5, удзень — 2-8 градусаў цяпла.
Субота, 30 снежня, таксама будзе з ападкамі — дождж, мокры снег. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.
У нядзелю, 31 снежня, уначы і раніцай акрамя ападкаў месцамі магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах галаледзіца. Раніцай і ўдзень чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Удзень — 1-6 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 8.
Панядзелак, 1 студзеня, таксама не парадуе беларусаў сапраўдным зімовым надвор'ем. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дождж і мокры снег. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ў навагоднюю ноч па Беларусі складзе ад мінус 2 да плюс 4, днём — ад нуля да плюс 5 градусаў.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Камунальныя службы беларускай сталіцы пераходзяць на ўзмоцнены рэжым працы з-за рэзкага пахаладання, паведаміў афіцыйны Telegram-канал Мінгарвыканкама ў пятніцу.
Па дадзеных сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні будзе холадна: тэмпература сёння днём месцамі складзе да -19°С па рэспубліцы, а ў суботу ноччу і зусім чакаецца да -25°С. Перад камунальнікамі стаіць задача забяспечыць бесперабойную падачу цяпла, вады, электраэнергіі і якаснае трыманне гарадскіх тэрыторый у будучыя маразы.
"Усяго ў жыллёвых арганізацыях Мінска сфармаваны 46 брыгад па ліквідацыі надзвычайных сітуацый у жылфондзе. Акрамя гэтага, у марозныя дні будуць працаваць 92 брыгады гарадской аварыйнай службы,"Мінсквадаканала","Мінскамунцепласеці", - гаворыцца ў паведамленні.
Таксама створаны неабходны запас паліва для бесперабойнай работы грамадскага транспарту ва ўмовах моцных маразоў, салоны транспарту будуць абагравацца.
МІНСК, 15 сту - Sputnik. Каля двухсот дахаў ад наледзі і снегу ачысцілі спецыялісты ў Мінску за суткі, распавялі ў Мінгарвыканкаме.
Аднак мінчанам усё яшчэ трэба быць асцярожнымі, гуляючы па горадзе. Камунальнікі ў першую чаргу звяртаюць увагу на дамы са скатнымі стрэхамі - яны больш за ўсё схільныя да фарміравання наледзі. А такіх дахаў на балансе ЖКГ больш за 1,8 тысяч.
"На працягу дня задзейнічаны 136 спецыялістаў і 19 аўтавышак", - распавялі ў Мінгарвыканкаме.
На горных курортах Швейцарыі свой спосаб барацьбы з лёдам. Па краі пакатых дахаў швейцарскіх дамоў усталёўваюць трубы з гарачай вадой, піша РІА Навіны. Так домікі атрымліваюць дадатковае абаграванне, а ледзяшы папросту не паспяваюць утварацца на цёплым даху.
Фіны да маразоў прызвычаіліся і распрацавалі адразу некалькі спосабаў барацьбы з ледзяшамі. Па-першае, спецыяльныя службы выкарыстоўваюць "скайліфты" - гэта асаблівыя вышкі, дзякуючы якім рабочыя могуць падняцца на ўзровень даху. Лёд збіваюць не на зямлю, а ў кошык, які спецыялісты носяць пры сабе.
А яшчэ ледзяшы зразаюць не толькі лапатай, але і ўльтрагукам, акрамя таго, выкарыстоўваюць нагрэтыя металічныя інструменты.
У Нарвегіі спрабуюць папярэдзіць фарміраванне наледзі: там манціруюць на дахах спецыяльныя награвальныя сістэмы.
Але як бы ні змагаліся з лёдам у розных краінах, галоўная задача адна - зрабіць пешаходную дарожку ўнізе бяспечнай.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. За мінулыя суткі ў краіне зарэгістраваны 1 941 пацыент з станоўчым тэстам на каронавірус, паведаміла ў пятніцу прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Выпісалася пры гэтым пацыентаў больш - 2 054. Смяротная статыстыка таксама абнавілася - за мінулыя суткі памерлі 10 чалавек.
Усяго з пачатку распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі захварэлі 221 604 чалавекі, а ачунялі 204 500 пацыентаў. Памерлі за гэты час ўжо 1 564 беларусы.
Айчынныя лабараторыі за мінулыя 24 гадзіны выканалі 24 888 тэстаў, а ўсяго ў краіне правялі 4 216 095 тэстаў на каронавірус.
Нагадаем, сутачны рэкорд па колькасці выпадкаў захворвання у Беларусі быў зарэгістраваны 12 снежня 2020 года – тады на COVID-19 захварэлі 1 975 чалавек.
Масавая вакцынацыя ад каронавіруса праходзіць у Беларусі з 29 снежня. Першымі прышчапляюць людзей з групы рызыкі: медыкаў, педагогаў і іншых. На наступным тыдні ў краіне завершыцца кантроль якасці чарговай партыі расійскай вакцыны "Спутник V", пасля чаго вакцынацыя медыкаў працягнецца.
Усяго на добраахвотнай аснове плануецца прышчапіць больш за 5,5 мільёна чалавек.
Чытайце таксама: