Дажджы і парывісты вецер чакаюцца 29 снежня ў Беларусі

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкШквалісты вецер і снег
Шквалісты вецер і снег - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, удзень - 3-8 градусаў цяпла.

МІНСК, 27 сне — Sputnik. Па-вясноваму цёплае надвор'е саступае месца дажджам і парывістаму ветру, якія чакаюцца ў краіне 29 снежня, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Мокры снег - Sputnik Беларусь
Зімы не будзе: у навагоднюю ноч беларусаў чакаюць дождж з мокрым снегам

Уначы ў пятніцу пераважна па заходняй частцы, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, нават з мокрым снегам.

Месцамі чакаецца слабы туман, па паўночным усходзе на асобных участках дарог галаледзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы 6-11 м/с, з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, удзень — 3-8 градусаў цяпла.

Стужка навiн
0