Залацісты шакал афіцыйна "прапісаўся" ў Беларусі

Падпісацца
Рэдкі для Беларусі від быў здабыты падчас палявання ў ваколіцах вёсцы Хабовічы Кобрынскага раёна.

МІНСК, 10 сту — Sputnik. Залацісты шакал папоўніў афіцыйны спіс млекакормячых Беларусі, паведамілі Sputnik у Нацыянальным парку.

Зімовы лес, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Белавежская пушча атрымае грошы з бюджэту на аднаўленне лесу

"Рэдкі для Беларусі від быў здабыты падчас палявання ў ваколіцах в. Хабовічы Кобрынскага раёна. З мэтай ідэнтыфікаваць невядомую жывёлину інфармацыя і фатаграфіі былі размешчаныя на паляўнічым інтэрнэт-форуме. Аператыўная сувязь дазволіла не згубіць найкаштоўнейшы асобнік — тушка і шкура жывёлы трапілі ў рукі навукоўцаў. Узоры тканін былі заспіртаваны і адпраўленыя ў Мінск", — расказаў супрацоўнік навуковага аддзела нацыянальнага парка Вадзім Пракапчук.

Дэталёвы аналіз ДНК, праведзены спецыялістамі навукова-практычнага цэнтра Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз з выкарыстаннем міжнароднай базы дадзеных, пацвердзіў, што ўзоры тканін належаць даросламу самцу залацістага шакала.

"Такім чынам, гаворка ідзе пра новы, 82-гі па ліку від у тэрафаўне Беларусі. Знакавым з'яўляецца менавіта тое, што гэта першы асобнік, для якога ёсць поўная навуковая атрыбутыка: этыкетка, чэрап, шкура, генетычныя ўзоры", — адзначыў Вадзім Пракапчук.

Залацісты шакал галоўным чынам насяляе паўднёвыя раёны Еўропы, Азіі. У апошнія гады назіраецца пашырэнне арэалу яго пражывання з істотным прасоўваннем на поўнач. Так, звера ўжо неаднаразова бачылі ў Польшчы, Літве, Латвіі.

Стужка навiн
0