Снягір на галінцы дрэва

Сіноптыкі назвалі мінулую ноч самай халоднай за зіму

9
(абноўлена 13:32 24.01.2018)
У Вілейцы тэмпература паветра апусцілася да -22,9 градусаў - рэкорднага ў гэтым годзе паказчыка.

МІНСК, 24 сту — Sputnik. Мінулая ноч была самай халоднай у Беларусі за бягучую зіму, паведамілі ў сераду ў Белгідрамеце.

Аптычная з'ява гало ў Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко

Пахаладанне прыйшло ў краіну ў канцы мінулага тыдня, аднак пратрымаецца яно нядоўга: сіноптыкі абяцаюць у бліжэйшыя дні прыкметнае пацяпленне, магчымыя нават плюсавыя тэмпературы.

Па дадзеных Белгідрамета, самая халодная ноч за зіму 2017/2018 была з аўторка на сераду. На метэастанцыі ў Вілейцы тэмпература апусцілася да —22,9 градусаў. Такіх нізкіх паказчыкаў раней у гэтым сезоне не назіралася.

Невялікае пацяпленне, якое прыйдзе ў апошнія дні студзеня, з'яўляецца нармальным для нашай краіны.

Ужо ў бліжэйшыя выхадныя тэмпература паветра можа падняцца месцамі да —3… + 3 градусаў. Зрэшты, адначасова з цяплом прыйдзе і непагадзь: магчымы ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.

9
Тэги:
мороз, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Вілейка, Мінская вобласць, Беларусь

Прырода