Дзень кітоў і дэльфінаў адзначаюць сёння ў свеце

© Sputnik / Наталья СеливерстоваДзень кітоў і дэльфінаў адзначаюць сёння ў свеце
Дзень кітоў і дэльфінаў адзначаюць сёння ў свеце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Абаронцы жывёл выступаюць за закрыццё перасоўных дэльфінарыяў з-за непрымальных умоваў утрымання млекакормячых.

МІНСК, 19 лют — Sputnik. Сусветны дзень кітоў, дэльфінаў і іншых марскіх млекакормячых адзначаюць ва ўсім свеце з 19 лютага 1986 года. Часта экалагічныя арганізацыі ў розных краінах свету прысвячаюць гэты дзень абароне таго віду марскіх млекакормячых, над якім навісла пагроза знішчэння. Яшчэ адзін дзень абароны кітоў і дэльфінаў святкуюць 23 ліпеня. У гэты дзень была забаронена лоўля кітоў у камерцыйных мэтах.

Ягняты - Sputnik Беларусь
Навукоўцы вырасцілі эмбрыён авечкі з чалавечымі клеткамі

Міністэрства прыроды Беларусі паведаміла ў студзені аб намеры зачыніць перасоўныя дэльфінарыі пасля скаргаў ад жыхароў Мазыра, якія паказвалі на неналежныя ўмовы ўтрымання дэльфінаў.

Адпаведны пункт плануецца ўнесці ў закон аб абароне жывёл. Зоаабаронцы заклікаюць чыноўнікаў унесці папраўкі ў закон аб дзікай прыродзе і паскорыць іх прыняцце.

"Марскія млекакормячыя горш за ўсё пераносяць няволю. Дэльфіны — гэта сацыяльныя жывёлы, каб адлавіць дзіцяня дэльфіна, трэба разбурыць сям'ю. Падчас адлову часта гінуць буйныя асобіны. А так як гэта даволі разумная жывёліна, дэльфіны доўга памятаюць перажытую падзею. Трымаць дэльфінаў у няволі у вышэйшай ступені негуманна", — патлумачыла пазіцыю Цэнтра этычных адносін да прыроды Людміла Лагіноўская.

У перасоўных дэльфінарах умовы ўтрымання гэтых млекакормячых зусім непрымальныя, тлумачаць эколагі. Яны адзначаюць, што і карысць дэльфінатэрапіі перабольшаная: для дасягнення эфекту неабходна правесці шэраг сеансаў, а не абмяжоўвацца адным плаваннем, як прапануецца ў большасці дэльфінарыяў.

Стужка навiн
0