Вывяржэнне вулкана Сінабунг пачалося на інданезійскім востраве Суматра

© REUTERS / ANTARA FOTOВывяржэнне вулкана Сінабунг
Вывяржэнне вулкана Сінабунг - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пакуль вывяржэнне вулкана ніяк не паўплывала на авіязносіны ў правінцыі Паўночная Суматра: попел не дасягнуў горада Мэдан і тэрыторыі аэрапорта.

МІНСК, 19 лют — Sputnik. Вулкан Сінабунг пачаў вывяргацца на інданезійскім востраве Суматра, паведаміла агенцтва Сіньхуа са спасылкай на Нацыянальнае агенцтва па вулканалогіі.

Вулкан у панядзелак выкінуў слуп попелу на пяцікіламетровую вышыню.

Пакуль вывяржэнне Сінабунга ніяк не паўплывала на авіязносіны ў правінцыі Паўночная Суматра: паводле інфармацыі агенцтва, попел не дасягнуў горада Мэдан і тэрыторыі аэрапорта.

Вышыня вулкана Сінабунг — 2 тысячы 460 метраў, ён прачнуўся пасля 400-гадовага сну ў 2010 годзе. Пасля выкіды попелу фіксаваліся ў 2013 і 2014 гадах.

Інданезія з'яўляецца часткай "Ціхаакіянскага вогненнага кальца": тут нярэдкія землятрусы і разбуральныя вывяржэнні вулканаў. У мінулым годзе Сінабунг вывяргаўся ў канцы снежня: тады ўлады абвясцілі вышэйшую ступень небяспекі, была тэрмінова праведзена эвакуацыя насельніцтва з 7-кіламетровай зоны вакол горы.

Стужка навiн
0