Моцны снегапад прайшоў па ўсёй Беларусі

Як у Еўропе: Беларусь таксама накрыў снегапад

24
(абноўлена 20:47 02.03.2018)
Моцны снегапад учора не толькі выклікаў дзесяцібальныя заторы на дарогах беларускай сталіцы - стыхія накрыла ўсю Еўропу.

МІНСК, 2 сак — Sputnik. Дарожныя заторы выклікаў моцны снегапад у сталіцы і іншых гарадах краіны. На дарогах адбыліся дзясяткі аварый. Карыстальнікі сацсетак абмяркоўваюць наступствы стыхіі і ўгаворваюць адзін аднаго не сумаваць і чакаць вясну.

​Камунальнікі нагадалі, што, калі ў вашым двары доўгі час не чысціцца снег, вы можаце паведаміць пра гэта на партале 115.бел.

Беларусы праявілі вынаходлівасць у барацьбе са стыхіяй. Два жыхары Мазыра спрабавалі расчысціць снег з дапамогай квадрацыкла і ліста бляхі. Працавала такая прылада досыць эфектыўна.

​А самыя моцныя снегапады былі зафіксаваныя ў Магілёве.

Беларусь не адзіная, хто сустрэў апошнія дні зімы са снегам. Яшчэ больш, чым беларусаў, надвор'е здзівіла італьянцаў. Халодны фронт прыйшоў у Італію з Сібіры. Снег выпаў у Рыме. Італьянцы парадавалі сацсеткі здымкамі снегавікоў на фоне гістарычных помнікаў. Бушавала стыхія ў канцы лютага і ў Неапалі — снег пакрыў нават вяршыню вулкана Везувій.

​А ў Іспаніі праз снегапад не змог стартаваць тэст "Формулы-1". У Лондане снег паралізаваў рух грамадскага транспарту: як і беларуская сталіца, Лондан у канцы лютага спыніўся ў заторах.

24
Тэги:
снег, Еўропа, Беларусь
Адпачынак на рацэ Прыпяць

Сіноптыкі абяцаюць спякоту на выхадных: будзе да +33°С

18
(абноўлена 09:05 19.06.2021)
Надвор'е на выходных будзе вызначаць антыцыклон з Расіі: дажджоў у рэспубліцы не прагназуецца.

МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Гарачае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні: у асобных раёнах паветра прагрэецца да +33°С, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

"18-20 чэрвеня месцамі па рэспубліцы максімальная тэмпература паветра дасягне +30..+33°С", - сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама адзначылі, што ў сувязі з гэтым у рэспубліцы абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у суботу надвор'е ў краіне будзе фарміраваць антыцыклон, які знаходзіцца на тэрыторыі Расіі: ападкаў не чакаецца, а днём паветра прагрэецца да +27..+32°С.

У нядзелю 20 чэрвеня ўмовы надвор'я ў краіне істотна не зменяцца, але будзе гарачэй: днём тэмпература паветра складзе ад +28 да +33°С.

18
Тэги:
Дождж, Надвор'е, Спякота, сіноптыкі
Кіроўца за рулём

Надыходзіць спякота: у ДАІ далі парады, што рабіць кіроўцам у такое надвор'е

18
(абноўлена 10:55 18.06.2021)
У сувязі з добрым надвор'ем многія плануюць паездкі - аднак трэба ўлічваць, што высокая тэмпература можа адбіцца на самаадчуванні.

МІНСК, 18 чэр – Sputnik. У найбліжэйшыя дні беларусаў чакае высокая тэмпература паветра, спякота можа адбіцца на самаадчуванні кіроўцаў.

Пры гарачым надвор'і людзі, якія знаходзяцца за рулём, стамляюцца хутчэй, увага можа рассеяцца, а рэакцыя істотна пагоршыцца. Акрамя таго, у шматлікіх кіроўцаў у такіх умовах надвор'я можа з'явіцца галавакружэнне, млявасць, дрымотнасць.

Усе гэтыя фактары могуць прывесці да дарожна-транспартных здарэнняў.

Ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама далі рэкамендацыі тым, хто мае намер сесці за руль:

  • кантраляваць самаадчуванне падчас руху, мець з сабой халодныя напоі і часцей рабіць прыпынкі для адпачынку ў цені;
  • аўтааматарам з павышаным ціскам, сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, а таксама людзям сталага ўзросту лепш рэкамендуецца адмовіцца на гарачы перыяд ад паездак на далёкія адлегласці;
  • у выпадку недамагання кіраваць аўтамабілем катэгарычна забараняецца;
  • рэкамендуецца сачыць за сістэмай астуджэння ў аўтамабілі, каб не дапусціць перагрэву рухавіка.

Нагадаем, што на выхадныя сіноптыкі абяцаюць спякотнае надвор'е - месцамі ў рэспубліцы паветра можа прагрэцца да + 33°С, у сувязі з чым абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Чытайце таксама:

18
Тэги:
самаадчуванне, Надвор'е, кіроўца, парады, ДАІ, Спякота
Які сёння дзень: 20 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 20 чэрвеня 2021 года

0
(абноўлена 19:48 18.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто семдзясят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 194 дні.

Якія падзеі адбыліся 20 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 20 чэрвеня

  • У 1606 годзе ў Магілёве пачалося паўстанне мяшчан, якоедоўжылая 4 гады.
  • У 1948 годзе ў Вязынцы адкрыты філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Хто нарадзіўся 20 чэрвеня

  • 1566 год: Жыгімонт Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, кароль шведскі.
  • 1740 год: Юзаф Сангушка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
  • 1928 год: Гаўрыла Вашчанка, беларускі мастак.
  • 1939 год: Валерый Раеўскі, беларускі тэатральны рэжысёр.
  • 1963 год: Сяргей Кавалёў, беларускі драматург і літаратуразнавец.

Таксама сёння нарадзіліся французскі кампазітар Жак Афенбах і аўстралійская і амерыканская кінаактрыса Ніколь Кідман.

20 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Сёмуху (Троіцу) - галоўнае двунадзесятае пераходзячае свята, якое адзначаецца на 50-ы дзень пасля Вялікадня (уваскрэсення Ісуса Хрыста).

Таксама вернікі шануюць памяць святапакутніка Феадота Анкірскага, якога ў народзе празвалі Фядот Ураджайнік.

У гэты дзень сяляне асабліва спадзяваліся на тое, што хутка пойдуць дажджы, таму што калі будзе суха, калоссе загіне і не будзе ураджаю. Але калі непагадзь прыйдзе да таго, як калоссе нальецца, яно будзе бедным і нават пустым.

Непагадзь маглі прадказаць дым ад кастра, які сцеліцца нізка па зямлі, а таксама шум у лесе. Калі чуваць грымоты, дрэннае надвор'е будзе яшчэ доўга.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень