Рыхтуемся да маразоў: у Беларусь ідзе скандынаўскі холад

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкСнягір на галінцы дрэва
Снягір на галінцы дрэва - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сіноптыкі чакаюць, што ноччу ў суботу ў паўночна-ўсходніх рэгіёнах Беларусі тэмпература паветра апусціцца да -17°С.

МІНСК, 15 сак — Sputnik. Пахаладанне з начнымі і дзённымі маразамі пачнецца ў Беларусі ўжо з чацвярга 15 сакавіка з паступленнем у рэспубліку халодных паветраных мас са Скандынаўскага паўвострава, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Раней сіноптыкі аб'явілі на пятніцу 16 сакавіка аранжавы ўзровень небяспекі з-за рэзкага пахаладання і галалёдзіцы.

Успышка на Сонцы - Sputnik Беларусь
Навукоўцы зафіксавалі магнітную буру на Зямлі

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у чацвер днём тэмпература ў Беларусі складзе ад 0 да +5°С, на паўночным усходзе краіны будзе крыху халадней — там слупкі тэрмометраў апусцяцца да адзнак —1..-3°С. Атмасферны ціск будзе расці.

"У пятніцу і суботу надвор'е ў Беларусі абумовяць халодныя паветраныя масы арктычнага паходжання, што паступаюць з поўначы Еўропы, рэзка пахаладае", — сказалі ў Гідрамеце.

Так, 16 сакавіка месцамі па краіне пройдзе снег, ноччу тэмпература апусціцца да —3..-9°С, а пры праясненнях на паўночным усходзе — да —13°С. Днём таксама будзе халаднавата — ад 0 да —7°С.

У суботу ў паўднёвых рэгіёнах Беларусі чакаюцца завеі, ноччу паветра астыне да —7..-13°С, на паўночным усходзе краіны — да —17°С. Днём будзе гэтак жа марозна — ад —3 да —9°С.

Стужка навiн
0