Першыя навальніцы прайшлі ў Беларусі

© PixabayМаланка, архіўнае фота
Маланка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фіксаваліся навальніцы пад Гродна, Мінскам і ў некаторых іншых гарадах рэспублікі.

МІНСК, 10 кра — Sputnik. Першыя ў гэтым годзе навальніцы прайшлі ў Беларусі ўвечары ў панядзелак і ноччу на аўторак, паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак.

Навальнічны сезон звычайна пачынаецца ў другой палове вясны — калі тэмпература паветра трымаецца на ўзроўні ад +15 градусаў і вышэй. У гэтым годзе першыя навальніцы пранесліся па краіне крыху раней, чым звычайна — шмат у чым дзякуючы ранняй вясне.

Так, увечары ў панядзелак першая вясновая навальніца была зафіксавана каля Гродна і ў самім абласным цэнтры. Ноччу на аўторак навальніцы таксама прайшлі ў некалькіх раёнах Беларусі, у тым ліку — і пад сталіцай.

Раніцай навальнічны фронт зрушыўся на поўнач краіны — ён ідзе ў напрамку Віцебска. Верагодна, у бліжэйшых да абласнога цэнтра раёнах мясцовыя жыхары таксама хутка пачуюць грымоты і ўбачаць маланкі.

Зрэшты, у цэлым гэты тыдзень павіны прайсці без асаблівых ападкаў і прыродных катаклізмаў. Ужо з серады ў рэспубліку прыйдзе невялікае пахаладанне, аднак вясна ў краіне затрымаецца.

Стужка навiн
0