Вада на набярэжнай Дзвіны ў Віцебску

Набярэжную ў Віцебску затапіла, але баяцца пакуль няма чаго

10
(абноўлена 13:43 13.04.2018)
Самы высокі ўзровень вады быў зафіксаваны ў 1931 годзе - тады на прыбярэжных вуліцах можна было катацца на лодках.

ВІЦЕБСК, 13 кра — Sputnik. З-за вясновай паводкі Дзвіна затапіла набярэжную ў Віцебску, але яе ўзровень далёка не крытычны, растлумачылі Sputnik у Віцебскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Работнікі цэнтра чакаюць фарміравання піка паводкі ў бліжэйшыя дні.

"Далейшага затаплення не будзе, фактычна рост узроўню вады запаволіўся і ў хуткім часе пойдзе на спад", — распавяла карэспандэнту Sputnik інжынер-гідралогіі першай катэгорыі Таццяна Кодзінцава.

Па словах суразмоўніцы, сёння ўзровень вады ў Віцебску складае 594 сантыметра ад нуля посту, у той час як небяспечна высокі — 1024 сантыметры.

Мясцовыя рыбакі распавялі Sputnik, што паводка не перашкаджае ім займацца сваім улюбёным хобі, аднак паляпшэння клева яны пакуль не назіраюць.

Рыбаки на набережной Двины
© Sputnik / Павел Вур
Рыбакі на набярэжнай Дзвіны

Самы высокі ўзровень вады ў гісторыі назіранняў быў падчас затаплення 1931 года, тады Дзвіна настолькі выйшла з берагоў, што па некаторых вуліцах Віцебска можна было толькі праплысці на лодках. Тады ўзровень вады склаў 1268 сантыметраў ад нуля посту.

10
Тэги:
Паводка, Віцебск, Беларусь
Каментары