Польшча больш не будзе секчы лес ў Белавежскай пушчы

© PixabayБелавежская пушча, архіўнае фота
Белавежская пушча, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рашэнне суда - завяршаючы момант у спрэчцы, якая вядзецца з 2016 года, і аспрэчыць яго нельга.

МІНСК, 17 кра — Sputnik. Польшча будзе выконваць рашэнне Суда Еўрасаюза і не плануе праводзіць масавыя высечкі дрэў у Белавежскай пушчы, заявіў у аўторак польскі міністр аховы навакольнага асяроддзя Хенрык Кавальчык.

Высечка дрэў у лесе, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
ЕС прызначыў Польшчы штраф за высечку дрэў у Белавежскай пушчы

Суд ЕС вынес рашэнне аб тым, што масавая высечка дрэў, якая праводзіцца ўладамі Польшчы на тэрыторыі Белавежскай пушчы, ідзе насуперак нормаў Еўрасаюза.

"Мы маем намер выконваць гэтае рашэнне", — заявіў міністр у эфіры Польскага тэлебачання.

Паводле яго слоў, гаворка ўжо не ідзе аб выкарыстанні ў пушчы цяжкай тэхнікі. "Мы ўжо гаворым толькі аб ахове Белавежскай пушчы", — заўважыў ён.

Рашэнне суда паставіла кропку ў спрэчцы, якая вядзецца з 2016 года. Аспрэчыць гэтае рашэнне нельга. У выпадку аднаўлення вырубкі, Еўракамісія можа патрабаваць штрафных санкцый.

Белавежская пушча — найбуйнейшы "астравок" рэліктавага лесу, які захаваўся ў Еўропе. На тэрыторыі Польшчы да таго ж знаходзіцца Белавежскі нацыянальны парк, які з'яўляецца аб'ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Стужка навiн
0