Багамолы з галінкай мімозы: падарунак сына надоўга запомніцца магіляўчанцы

© Photo : Оксана ГлебоваБагамолы на мімозе
Багамолы на мімозе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Магіляўчанка адшукала першых насякомых яшчэ напярэдадні Радаўніцы: багамолы блукалі па кухні, аблюбаваўшы акно, карніз і фіранкі.

МАГІЛЁЎ, 20 кра — Sputnik, Марыя Зуева. Нечаканыя госці з'явіліся ў кватэры ў жыхаркі Магілёва Аксаны Глебавай: на падоранай да 8 Сакавіка галінцы мімозы з'явіўся кокан, з якога пасля — багамолы.

Магіляўчанка адшукала першых насякомых яшчэ напярэдадні Радаўніцы: багамолы блукалі па кухні, аблюбаваўшы акно, карніз і фіранкі. Аксана прасачыла траекторыю руху насекомых і зразумела, што ўсе яны перамяшчаюцца ад галінкі мімозы, якую падарыў ёй на 8 Сакавіка сын Яўген.

© Sputnik / Мария ЗуеваАксана Глебава з сынам Яўгенам
Оксана Глебова с сыном Евгением - Sputnik Беларусь
Аксана Глебава з сынам Яўгенам

"Сяджу, п'ю гарбату. Гляджу бяжыць, яшчэ бяжыць. На ўсялякі выпадак усіх насякомых і галінку мімозы я пакінула ў акварыуме і зачыніла яго. Я ўжо пачала разумець, што да чаго. Таму што ўжо добра разгледзела, што на галінцы было нешта накшталт кокана, адкуль яны, атрымліваецца, выпаўзалі. Потым на тры дні я з'ехала", — распавяла карэспандэнту Sputnik Глебава.

Іх сотня!

Пасля прыезду магіляўчанкі дадому аказалася, што багамолаў стала куды больш — у акварыуме было не менш за сотню. Аксана працуе ў кінатэатры і ніколі не мела ніякіх спраў з насякомымі. Але яшчэ са школы ведала, што багамолы для чалавека бяспечныя.

 "А чаго іх баяцца, яны не атрутныя. Яны ж такія маленечкія. Я б іх выпусціла на вуліцу. Але зараз пахаладала, замерзнуць. Праблемнае пытанне яшчэ — гэта харчаванне. Багамолы — драпежнікі. Ім патрэбныя іншыя насякомыя. Мне іх няма чым карміць. Я цікавілася ў магілёўскіх зоамагазінах, што іх можна карміць тлей, машкарой. Але ў прадаўцоў такога корму няма. А самай разводзіць іх, я не ведаю як", — падзялілася Глебава.

Брат вырашыў праблему

Праблему Аксаны вырашыў яе стрыечны брат. Заўзяты аматар жыўнасці пагадзіўся ўзяць багамолаў да сябе. Хлопец з дзяцінства захапляўся жучкамі-павучкамі, чытаў энцыклапедыі аб насякомых. Напярэдадні брат і сястра разам адлоўлівалі насякомых. Здавалася, што ўсе адправіліся па новым адрасе. Але гэта толькі здавалася.

© Sputnik / Мария ЗуеваКокан, з якога з"явіліся багамолы
Кокон, из которого выбрались богомолы - Sputnik Беларусь
Кокан, з якога з"явіліся багамолы

"Гляджу, адзін, два, тры, штук шэсць засталося ў мяне. А яны проста распаўзліся па ўсёй кухні. Збіраю ў банку. Потым завязу брату. Той абяцаў клапаціцца пра іх", — дадала Аксана.

Спецыялісты Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адзначаюць, што выпадкі з'яўлення ў Беларусі падобных насякомых даволі рэдкія. За мінулы год у вобласці, па тых дадзеных, якія паступілі ад насельніцтва, іх было два.

"З'яўленне багамолаў на Крупскай — выпадак нестандартны, можна сказаць, нават кур'ёзны. Але з гэтага мы можам рабіць выснову, як такія насякомыя ў прынцыпе могуць трапляць у нашы шыроты. Але ўсё ж для багамола у нас непадыходзячы клімат. З надыходам халадоў яны ўсё роўна гінуць", — растлумачыў галоўны спецыяліст камітэта Аляксандр Шынкевіч.

Стужка навiн
0