Цвіценне дуба

Самая дакладная прыкмета таго, што замаразкаў больш не будзе

21
(абноўлена 11:39 29.04.2018)
Па словах навукоўца-батаніка, адным з самых дакладных арыенціраў з'яўляецца "зімовы" дуб.

МІНСК, 29 кра — Sputnik. Дакладным арыенцірам таго, што начных замаразкаў больш не будзе, становіцца распусканне "зімовага" дуба, распавёў Sputnik старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч.

Беларускае надвор'е працягвае падносіць мноства сюрпрызаў: часам снег выпадае нават напрыканцы мая, у іншыя месяцы цвіценне пачынаецца яшчэ вясной. Як без прагнозаў сіноптыкаў даведацца, што замаразкаў больш не будзе — сакрэтам падзяліўся навуковец-батанік.

"Асабіста я арыентуюся на тое, калі пачынае распускацца так званы "зімовы" дуб. Гэта той дуб, які пакідае сухое лісце на зіму. Як толькі ён пачынае распускацца па вясне — хутчэй за ўсё, больш замаразкаў не будзе, максімум — мінус адзін-два градусы", — распавёў Скуратовіч.

Па словах навукоўца, падобная прыкмета з'яўляецца найбольш дакладнай — такога, каб пасля цвіцення "зімовага" дуба былі замаразкі, ён не можа ўзгадаць

Як правіла, "зімовы" дуб пачынае квітнець у Беларусі праз некалькі тыдняў пасля звычайнага, летняга. Дарэчы, каля Мінска летнія дубы ўжо пачынаюць распускацца, а па поўдні Беларусі — і "зімовыя" дубы, то бок рэзкіх замаразак баяцца больш не трэба.

21
Тэги:
Замаразкі, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларусь
По теме
Сакура квітнее: вішнёвыя сады зацвілі ў Токіа
Арына-расадніца на парозе, або як правільна садзіць капусту
Каментары