Цёпла і даждліва: прагноз надвор'я ў Беларусі

Цёпла і дажджліва: прагноз надвор'я на 30 красавіка

52
(абноўлена 15:33 29.04.2018)
Ва ўсіх абласных цэнтрах краіны чакаюцца навальніцы, парывы паўднёвага ветру будуць дасягаць 4-9 м/с.

МІНСК, 29 кра — Sputnik. Кароткачасовыя дажджы і да 29 градусаў цяпла будзе ў Беларусі ў панядзелак, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Практычна па ўсёй тэрыторыі краіны чакаецца пераменная воблачнасць, у некаторых раёнах будзе воблачна з праясненнямі.

Акрамя таго, ва ўсіх абласных цэнтрах спецыялісты прагназуюць навальніцы.

Па Беларусі чакаецца паўднёвы вецер хуткасцю 4-9 м/с, на поўдні краіны ўдзень паветра прагрэецца да 29 градусаў цяпла, па паўночным усходзе тэмпература паветра складзе +23.. + 25°C.

Па дадзеных сіноптыкаў ў панядзелак, 30 красавіка, у Мінску таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Слупок тэрмометра падымецца да +24.. + 26°C. Уначы темпетарута паветра ў сталіцы складзе +11.. + 13°C.

52
Тэги:
Прагноз надвор'я, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Каментары